20 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялісты з Нямеччыны расказалі, як часта трэба вакцынавацца ад COVID-19

Спецыялісты з Нямеччыны расказалі, як часта трэба вакцынавацца ад COVID-19

Цяперашнія вакцыны неўзабаве будуць мадэрнізаваныя.

Паводле ацэнак нямецкіх навукоўцаў, у выпадку з мРНК-вакцынамі, як напрыклад, BioNTech/Pfizer і Moderna паўторную вакцынацыю ад COVID-19 давядзецца праходзіць кожныя паўгода.

Са слоў прадстаўнікоў пастаяннай камісіі вакцынацыі, пасля прымянення аднакампанентных вакцын, такіх як Johnson & Johnson, паўторна прышчапляцца давядзецца кожныя некалькі месяцаў.

Пра гэта паведамляе DW.

На думку спецыялістаў, сённяшнія вакцыны неўзабаве будуць мадэрнізаваны ў адпаведнасці са з'яўленнем новых штамаў каранавіруса.

Цікавасць мае даследаванне, праведзенае спецыялістамі з Сінгапура. Там знайшлі 58 супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя, якія сутыкаліся з высокай рызыкай заразіцца каранавіруснай інфекцыяй, аднак ні разу так і не захварэлі, што было пацверджана неаднаразовымі тэстамі на COVID-19.

Даследнікі вызначылі іх, як групу як серанегатыўных – якія маюць большую колькасць Т-клетак памяці.

Т-клеткі прадухіляюць размнажэнне віруса ў арганізме і інфікаванне іншых здаровых клетак.

Ва ўсіх 58 удзельнікаў даследавання быў зафіксаваны павышаны ўзровень пратэіну IFl27, якія паказваюць на самыя раннія этапы інфікавання каранавіруснай інфекцыі.

Магчыма, у гэтым выпадку менавіта Т-клеткі спрыялі таму, што каранавірус быў пераадолены ўжо на ранняй стадыі.

Аднак даследнікі так і не змаглі высветліць, адкуль у гэтых супрацоўнікаў такі высокі ўзровень Т-клетак у крыві.

Навукоўцы разлічваюць, што ў выпадку паўторнага сутыкнення з COVID-19 імунная сістэма будзе больш эфектыўна рэагаваць на інфекцыю, а ў канчатковым выніку гэта будзе садзейнічаць фармаванню калектыўнага імунітэту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках