19 сакавiка 2024, aўторак, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія», «Беларуснафта», «Гродна Азот»: поўны спіс прадпрыемстваў і чыноўнікаў, якія трапілі ў пяты пакет санкцый ЕЗ

36
«Белавія», «Беларуснафта», «Гродна Азот»: поўны спіс прадпрыемстваў і чыноўнікаў, якія трапілі ў пяты пакет санкцый ЕЗ

Санкцыйны пакет будзе зацверджаны ўжо заўтра.

Як паведаміла крыніца «Радыё Свабода» ў Брусэлі, спіс з 17 чыноўнікаў і 11 арганізацый будзе зацверджаны 1 снежня. Санкцыі набудуць моц з моманту падпісання і публікацыі.

Еўрапейская Рада ўнесла папраўкі ў крытэрыі накладання санкцый, каб «дазволіць мэтанакіраваныя абмежавальныя захады супраць фізічных і юрыдычных асоб, арганізацый або органаў, якія арганізоўваюць або дапамагаюць рэжыму Лукашэнкі ў садзейнічанні незаконнаму пераходу вонкавых межаў дзяржавы-чальца або кантрабандзе грузаў на тэрыторыю дзяржавы-чальца».

Асобы, да якіх ужытыя санкцыі:

Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў памежнай службы

Анатоль Лапо, генерал-лейтэнант, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь

Канстанцін Моластаў, начальнік Гарадзенскага памежнага атрада

Павел Харчанка, начальнік Полацкага памежнага атрада

Ігар Гутнік, начальнік Берасцейскай ахоўнай групы

Аляксандр Давідзюк, начальнік Лідскага памежнага атрада

Максім Бутранец, начальнік Смаргонскага памежнага атрада

Анатоль Глаз, афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі

Сяргей Епіхаў, суддзя Менскага раённага суда

Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генпракуратуры

Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суда

Андрэй Пракапук, выканаўчы дырэктар у фінансавых расследаваннях Дзяржкантролю

Ігар Маршалаў, дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю

Ганна Сакалоўская, суддзя Калегіі Вярхоўнага суда ў грамадзянскіх справах

Марат Маркаў, кіраўнік тэлеканала АНТ

Дзмітрый Карсюк, суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Менска

Кампаніі і арганізацыі, да якіх будуць ужытыя санкцыі:

Авіякампанія «Белавія»

Турыстычнае агенцтва «Цэнтркурорт»

Турыстычнае агенцтва «Оскар Тур»

Гатэль «Мінск»

Гатэль «Планета»

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)

Cham Wings Airlines (Сірыя)

Пашпартна-візавы цэнтр VIP Grub (Турэччына)

«Гродна Азот»

«Беларуснафта»

«Гродна Хімвалакно»

«Белшына»

Гэта будзе пяты пакет санкцыяў супраць тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Іх караюць за дапамогу ў правядзенні антыдэмакратычнай палітыкі сваімі дзеяннямі ці фінансава.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках