25 красавiка 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя думае штрафаваць за адмову ад вакцынацыі на 7200 еўраў

5
Аўстрыя думае штрафаваць за адмову ад вакцынацыі на 7200 еўраў

Вызваляюцца ад вакцынацыі толькі па стане здароўя.

Жыхары Аўстрыі, якія адмовяцца рабіць прышчэпкі ад COVID-19 з лютага, калі гэта будзе абавязкова, могуць сутыкнуцца са штрафам у суме да 7200 еўраў.

Пра гэта гаворыцца ў праекце закона аб абавязковай вакцынацыі ад COVID-19, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Законапраект афіцыйна будзе прадстаўлены 6 снежня, аднак папярэдні праект аўстрыйскія СМІ атрымалі загадзя.

Згодна з дакументам усіх, хто адмовіцца падпарадкавацца, выклічуць у мясцовую адміністрацыю. Калі людзі двойчы праігнаруюць выклік на вакцынацыю, яны будуць аштрафаваныя на 3600 еўраў.

Калі праз парушэнне гэтымі людзьмі закона аб вакцынацыі іншыя людзі зазнаюць «сур'ёзную рызыку», або калі яны прадоўжаць ігнараваць загад вакцынавацца, яны будуць аштрафаваныя на суму да 7200 еўраў.

Абавязковая вакцынацыя будзе ўжывацца да ўсіх, хто стала пражывае ў Аўстрыі. Вызваляюцца ад вакцынацыі толькі па стане здароўя.

У праекце застаецца адкрытым пытанне аб тым, ці будзе абавязковай рэвакцынацыя, а таксама ці будуць прыраўноўвацца акрыялыя ад хваробы да цалкам вакцынаваных. Гэта будзе дадаткова вызначана пастановамі ўрада.

Некаторыя элементы заканадаўчай прапановы застаюцца невыразнымі, напрыклад у выпадках, калі чалавек прадаўжае адмаўляцца ад вакцынацыі нават пасля прысуджэння штрафаў.

Адной з гэтых пастаноў з'яўляецца тое, што тыя, хто не можа давесці, што ён вакцынаваны, будзе атрымліваць штраф кожныя шэсць месяцаў.

Гэтую заканадаўчую прапанову міністр аховы здароўя і міністр па Канстытуцыі дадаткова абмяркуюць на сустрэчы з экспэртамі і апазіцыяй.

Аўстрыя пасля чарговых максімумаў заражэнняў абвясціла 20-дзённы локдаўн - у тым ліку для вакцынаваных жыхароў краіны - з 22 лістапада і першай з краін Еўропы заявіла аб намеры зрабіць прышчэпку ад каранавіруса абавязковай для ўсяго насельніцтва з 1 лютага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках