19 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна правядзе перапіс насельніцтва разам з Apple

4
Украіна правядзе перапіс насельніцтва разам з Apple

Яна адбудзецца ў 2023 годзе.

Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны і амерыканская кампанія Apple падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні, які прадугледжвае супрацоўніцтва падчас перапісу насельніцтва ў 2023 годзе, піша a target="_blank" href=https://biz.nv.ua/markets/ukraina-provedet-perepis-naseleniya-vmeste-s-apple-novosti-ukrainy-50199184.html>«Новое время».

У Офісе прэзідэнта Украіны паведамілі, што дакумент падпісалі віцэ-прэм'ер-міністр Украіны - міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў і дырэктар Apple па ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнай улады краін і рэгіёнаў Марк Ленан.

Apple будзе супрацоўнічаць з міністэрствам у рамках Усеўкраінскага перапісу насельніцтва ў 2023 годзе.

«Ганаруся тым, што Украіна стане другой краінай у свеце, якая правядзе перапіс насельніцтва ў супрацоўніцтве з Apple», - пракаментаваў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Twitter.

Таксама Apple дапаможа ў пераходзе Украіны да рэжыму paperless. Кампанія забяспечыць падтрымку ў выкарыстанні і ўдасканаленні аплікацыі Дия на базе аперацыйнай сістэмы iOS.

Зяленскі адзначыў, што дыджыталізацыя дзяржаўных сэрвісаў - адзін з галоўных прыярытэтаў улады. Ленан сказаў, што згодны з меркаваннем, што тэхналогіі для Украіны з'яўляюцца пытаннем нацыянальнай бяспекі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках