29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі аналітык: Расея ніколі не верне ядзерную зброю Лукашэнку

21
Расейскі аналітык: Расея ніколі не верне ядзерную зброю Лукашэнку

Гэта пацвердзіў і Пуцін.

Палітычны аналітык Аляксандр Асафаў у размове са «Лентой.ру» ацаніў імавернасць таго, што ў Беларусі будзе размешчаная ядзерная зброя. З ягоных слоў, Расея ніколі не верне ядзернае ўзбраенне Лукашэнку хаця б таму, што на гэтым этапе ў гэтым ужо няма сэнсу.

Асафаў звярнуў увагу на тое, што адказ на прапанову Лукашэнкі ўжо быў дадзены Пуціным падчас сённяшняга выступу. І з яго зразумела вынікае, што ніякай дапамогі рэжыму ў гэтым пытанні не патрабуецца.

«Расея ўсё роўна не бачыць ніякага сэнсу ў вяртанні яму ядзернай зброі. Не маем патрэбы», - сказаў на заканчэнне Асафаў.

У ліпені 1993 года Беларусь афіцыйна далучылася да Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ), добраахвотна адмовіўшыся ад сістэм, якія засталіся пасля распаду СССР. У адказ Вялікабрытанія, Расея і ЗША далі Менску гарантыі бяспекі, зафіксаваўшы свае абавязанні ў Будапешцкім мемарандуме. Вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі быў завершаны ў лістападзе 1996 года.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках