19 студзеня 2022, Серада, 4:20
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пра мігрантаў: Боўтаюцца то ў Менску, у Горадні і іншых месцах

31
Лукашэнка пра мігрантаў: Боўтаюцца то ў Менску, у Горадні і іншых месцах

Самазванец занепакоены рэакцыяй беларусаў на завезеных ім «турыстаў» і не ведае, што з імі рабіць.

Лукашэнка заявіў, што будзе імкнуцца развязаць праблему з мігрантамі да Новага года і будзе прасіць іх вярнуцца ў свае краіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе прэс-служба самазванца.

Лукашэнка распавёў аб сваёй размове з Ангелай Мэркель. З ягоных слоў, яна папрасіла яго заняцца рэпатрыяцыяй мігрантаў.

«Я кажу: ведаеце, Ангела, такімі жорсткімі словамі давайце не будзем нават размаўляць. Гэта значыць, хапай адсюль і вывозь сілай. Я ёй адразу сказаў, у канцы ўжо, двойчы паўтарыў: я буду імкнуцца развязаць гэтую праблему да Новага года, бо яна нам не патрэбная. Людзі боўтаюцца то ў Менску, то ў Горадні і т. д. Ведаеце, як рэагуе насельніцтва», - распавёў Лукашэнка.

Самазванец заявіў, што мігрантаў будуць прасіць вярнуцца дадому, бо гуманітарнага калідора ў Нямеччыну не будзе.

«Мы будзем прасіць гэтых людзей, якія законна ў нас знаходзяцца па турыстычных візах у гатэлях і іншых месцах, каб яны вярнуліся назад, таму што гуманітарнага калідора не будзе», - сказаў ён.

Са слоў Лукашэнкі, паводле звестак тыднёвай даўніны Беларусь ужо выдаткавала на мігрантаў 12,5 млн даляраў. «Цяпер гэта будзе ўдвая больш», - заявіў ён. Лукашэнка зазначыў, што эвакуацыйныя рэйсы ў Ірак былі аплачаны іракскімі ўладамі.

Пра выдаткі на мігрантах у 12,6 млн даляраў Лукашэнка заявіў падчас візіту ў «Брузгі» на мінулым тыдні. Там жа Сіняпальцы запэўніў, што Беларусь не будзе вяртаць на радзіму мігрантаў, калі яны гэтага не жадаюць.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».