25 красавiка 2024, Чацвер, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі знізіўся атмасферны ціск

4
У Беларусі знізіўся атмасферны ціск

Як ён уплывае на здароўе?

Паводле звестак Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, атмасферны ціск у Менску на раніцу 30 лістапада склаў 718 мм ртутнага слупка, што на 25 мм ніжэй за кліматычную норму, піша «Народная воля».

Акрамя таго, што атмасферны ціск, які змяніўся, наўпрост уплывае на надвор'е, ён яшчэ ўздзейнічае і на арганізм чалавека. Метэаадчувальныя людзі напэўна адчулі гэтыя змены па сабе. Як жа нізкі атмасферны ціск адбіваецца на здароўі чалавека?

Гіпатонікі і гіпертонікі! Зважайце на ціск

У зоне рызыкі знаходзяцца гіпатонікі і гіпертонікі. Прычым, у людзей з паніжаным ціскам ён можа паніжацца яшчэ больш, а з падвышаным - падвышацца без відавочных знешніх фактараў, якія звычайна гэтаму спрыяюць.

Гіпатонікам варта быць асабліва ўважлівымі пры з'яўленні такіх сімптомаў як галавакружэнне, млоснасць і знясіленне: не звярнуўшы своечасова ўвагі на такія сімптомы, у іх вялікі шанец давесці сябе да сардэчнага прыступу.

Неўролагі і кардыёлагі ў перыяд рэзкага зніжэнне артэрыяльнага ціску таксама назіраюць павелічэнне колькасці інфарктаў і інсультаў у людзей.

Мігрэні і перапады настрою

Больш рэдкі, але таксама звязаны са змяненнем атмасфернага ціску сімптом - узнікненне мігрэняў. Асаблівыя непрыемнасці яны могуць выклікаць у тых, хто эмацыйна няўстойлівы і схільны да дэпрэсій. Такім людзям можна прафілактычна прыняць заспакойлівыя сродкі.

Чым сабе дапамагчы?

Метэаадчувальным людзям, і асабліва тым, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі, раяць звярнуцца да наступных няхітрых метадаў, каб аблегчыць свой стан:

рабіце лёгкую зарадку раніцай, пазбягайце пры гэтым нахілаў і прысяданняў

не перапрацоўвайцеся

аддавайце перавагу лёгкай карыснай ежы, адмоўцеся ад фастфудаў

піце дастаткова вады

папесціце сябе лёгкім масажам ступакоў

прымайце кантрасны душ

часцей праветрывайце памяшканне

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках