19 студзеня 2022, Серада, 4:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх кіроўцаў будуць штрафаваць за летнюю гуму

6
Беларускіх кіроўцаў будуць штрафаваць за летнюю гуму

Ужо з 1 снежня.

З 1 снежня да 1 сакавіка, згодна з правіламі дарожнага руху, на легкавых і грузавых аўтамабілях павінны быць устаноўлены зімовыя шыны з адпаведнай маркіроўкай і вышынёй малюнка пратэктара не менш як 4 мм.

Сезонная змена шын абавязкова павінна рабіцца на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусах з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 тон.

Зімовыя шыны павінны быць устаноўлены на ўсіх колах транспартнага сродку. Пры гэтым яны павінны быць прамаркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай усярэдзіне яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «MS», «MS» або «All seasons». Рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 мм.

- За ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, не абсталяваных зімовымі шынамі, прадугледжанае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 1 базавай велічыні (29 рублёў). Паўторнае такое парушэнне цягам года цягне адказнасць ад 2 да 5 базавых велічыняў (ад 58 да 145 рублёў). Такая ж адказнасць прадугледжаная і ў тым выпадку, калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, — нагадалі ў ДАІ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».