25 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянін Лукашэнка здзейсніў дзяржаўную здраду

41
Грамадзянін Лукашэнка здзейсніў дзяржаўную здраду
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Ён павінен быць неадкладна ўзяты пад варту.

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе Андрэй Саннікаў зрабіў заяву паводле вынікаў падпісання самазванцам Лукашэнкі «саюзных праграм» з Расеяй. Заяву палітык апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook.

- Сёння грамадзянін Лукашэнка, не маючы ніякіх прававых падстаў, не быўшы абраным на вышэйшую пасаду ў дзяржаве і не прадстаўляючы беларускі народ, падпісаў дакумент аб паўзучай здачы Беларусі замежнай дзяржаве. Тым самым ён здзейсніў дзяржаўную здраду і паводле беларускіх законаў павінен быць неадкладна ўзяты пад варту і адданы суду.

Лукашэнка таксама абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасці, за якія будзе асуджаны міжнародным судом.

Выклікае здзіўленне, што прэзідэнт Расеі У. Пуцін, юрыст па адукацыі, палічыў магчымым пайсці на незаконную ўгоду з самазванцам, які абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах, тым самым пацвердзіўшы, што паміж дзвюма краінамі дачыненні не міждзяржаўныя, а крымінальныя.

У. Пуцін неаднаразова паўтараў, што выбар павінен зрабіць народ Беларусі. Гэты выбар народ зрабіў даўно, пазбавіўшы Лукашэнку права прадстаўляць нашу краіну і выказаўшыся на карысць новых сумленных выбараў кіраўніцтва Беларусі, таму ніякія закулісныя ўгоды не будуць прызнаныя, а грамадзяне атрымаюць законнае права змагацца з акупантамі любымі сродкамі.

Міжнароднай супольнасці неабходна цвёрда выказаць сваё стаўленне да паўзучай акупацыі Беларусі і не хавацца за выказваннямі занепакоенасці. Папушчальніцтва дэмакратычных краін дыктатару Лукашэнку на працягу многіх гадоў прывяло да нябачаных рэпрэсій унутры Беларусі і стварэння напружанасці на межах Еўразвязу.

Пасля падпісання акупацыйных дакументаў небяспека для Еўропы толькі павялічылася.

Час зразумець, што ніякія ўгаворванні на дыктатараў не дзейнічаюць. Абарона незалежнасці Беларусі сёння раўназначная абароне Еўропы ад новых агрэсій, - напісаў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках