19 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін робіць усё, каб паскорыць распад Расеі

13
Пуцін робіць усё, каб паскорыць распад Расеі

Усе метады для абароны незалежнасці і свабоды Беларусі будуць апраўданыя.

Уладзімір Пуцін робіць усё, каб паскорыць распад Расеіі. Інакш я падпісанне гэтых паперак з боку расейскага прэзідэнта з нелегітымным шызафрэнікам, які чапляецца за ўладу, назваць не магу.

Пуцін з усіх сіл спрабуе выглядаць мачо, але менавіта ён дабіў расейскую эканоміку да абуха: калі ў пачатку ягонага панавання Расея перавышала Кітай паводле ўзроўню ВУП, то дзякуючы "ўмеламу" кіраванню Уладзіміра Уладзіміравіча расейская эканоміка складае ўсяго 9 адсоткаў ад кітайскай. Замест таго, каб наладжваць жыццё і народную гаспадарку на заходні ўзор, Пуцін абраў спосаб утрымання ўлады праз піяр-акцыі, звязаныя з захопам чужых земляў.

Віртуальнае падпісанне віртуальных дэкрэтаў стала адной са шматлікіх памылак Пуціна. Тое, што Украіна - не Расея, я думаю, добра зразумелі расейскія дэсантнікі і танкісты, якія вярнуліся на радзіму ў трунах пасля сутыкнення з украінскімі добраахвотніцкімі батальёнамі. Тое, што Беларусь - не Расея, расейскім акупантам яшчэ трэба даведацца на сваёй шкуры.

Беларусам трэба ўсвядоміць, што мы не адны. Мы - натуральная частка заходнееўрапейскай цывілізацыі. Тры нашыя суседкі з'яўляюцца чальцамі вялікай атлантычнай супольнасці, брацкая Украіна імкнецца як мага хутчэй стаць чальцом NАТО. Мы б маглі доўга заставацца нейтральнай дзяржавай, калі б Расея праяўляла хаця б крыху павагі да нашай краіны. Але калі на наш суверэнітэт і нацыянальную самабытнасць Масква спрабуе пляваць, што ж, выбару няма. Беларусь паскоранымі тэмпамі вернецца ў Еўропу.

Калі незалежнасці краіны пагражаюць, для яе грамадзян асноўным законам становіцца вайсковая прысяга. Як першы крок да самаабароны заклікаю ўсіх беларусаў далучыцца да Усеагульнага страйку. А далей - усе метады для абароны незалежнасці і свабоды Беларусі будуць апраўданыя.

Зміцер Бандарэнка, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках