20 студзеня 2022, Чацвер, 14:13
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

15-гадовы падлетак распачаў страляніну ў школе Мічыгана

15-гадовы падлетак распачаў страляніну ў школе Мічыгана
ФОТА: AP

Ёсць ахвяры.

15-гадовы падлетак распачаў страляніну ў школе мястэчка Оксфард на поўнач ад Дэтройта ў амерыканскім штаце Мічыган. Тры чалавекі памерлі, яшчэ восем, у тым ліку настаўнікі, атрымалі раны. У аўторак, 30 лістапада, пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі, паведамляе dw.com.

Са звестак праваахоўных органаў, нападнік зрабіў ад 15 да 20 стрэлаў. Загінулым было ад 14 да 17 гадоў. Некаторыя пацярпелыя ў крытычным стане, сярод іх - 14-гадовы школьнік, які цяпер знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паліцыя затрымала зламысніка праз пяць хвілін пасля званка. Ён здаўся без супраціву. Як высветлілася пазней, зброя была набытая ягоным бацькам за некалькі дзён да трагедыі. Незадоўга да нападзення падлетак апублікаваў фатаграфіі з пісталетам у сацыяльных сетках. Матывы злачынства пакуль невядомыя.

Байдэн выказаў спачуванні сем'ям загінулых.

Пра тое, што здарылася, праінфармавалі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які выказаў спачуванні сваякам загінулых. "Пакуль мы высвятляем падрабязнасці здарэння, я ўсім сэрцам спачуваю сем'ям, якія перажываюць гора страты сваіх любых", - сказаў ён.

У сувязі з атакай улады акругі закрыюць усе школы, якія знаходзяцца там, да наступнага тыдня.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».