29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікому не шкада Базанава

13
Нікому не шкада Базанава
УЛАДЗІМІР БАЗАНАЎ

Затрыманне боса белфутбола ў Чэхіі спарадзіла шалёную весялосць.

Затрыманне кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава і ягонай жонкі ў Чэхіі, куды яны прыбылі разам з жаночай камандай Беларусі на матч супраць мясцовай каманды, - самая гучная навіна аўторка ў беларускім спорце. Пару ці то западозрылі ў парушэнні мер аховы, ці то ў адсутнасці ўязной візы - як бы там ні было, еўрапейскі ваяж для экс-дэпутата, заўзятага прыхільніка Лукашэнкі, безнадзейна сапсаваны.

Навіна аб затрыманні галоўнага футбольнага функцыянера Беларусі з першых жа хвілін пачала набіраць мноства каментароў. У суполках «Трыбуны» (і не толькі ў іх) успрынялі вестку станоўча.

Таварыш падпалкоўніку ніхто не спачуваў. Спачуванне выказваліся толькі наконт таго, што апынуўся ён не на Акрэсціна. Сапраўды, крыважэрна.

Вось яшчэ адна фантазія ў тэму.

Следам падаспелі каментары ад публічных персон. Палітолаг Зміцер Балкунец выступіў з прапановай абмяняць Базанава на 100 палітвязняў з беларускіх турмаў.

Гэта ідэя знайшла сваіх паслядоўнікаў.

Контрмеры ад гумарыстычнага пабліка "Советская Белоруссия".

Гімнаст Сямён Букін заклікаў чэшскія ўлады не спяшацца вяртаць Базанава на Радзіму і спачатку праверыць яго на дачыненне да парушэнняў, учыненых у Беларусі. Ну так, дома экс-дэпутата ніхто караць не стане.

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін паведаміў, што яшчэ ў пятніцу арганізацыя экстранна апавясціла ўсе чэшскія медыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці аб тым, што Базанаў сабраўся на іх тэрыторыю.

У каментарах пачалі жартаваць на тэму таго, што палкоўнік прыехаў па новенькую Шкоду (адсылка да санкцый).

І яшчэ пра Шкоду.

Нехта бачыць за тым, што здарылася, халодны разлік.

Чэшскія лялькаводы перайшлі да дзеянняў!

Здаецца, 64-ты дзень нараджэння, адзначаны Базанавым напярэдадні, запомніцца яму надоўга.

Цікава, на чэшскім дзяржаўныя ТВ ужо круцяць ролікі з выбачэннямі?

Нетленный мем.

Здаецца, у адной з дзяржаўных арганізацый з’явілася праца. У Беларусі вось бараніць няма каго.

А што АБФФ? Там маўчаць - відаць, няма магчымасці ўзгадніць каментар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках