28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка апынуўся ў кампаніі сусветных выгнанцаў, заявіўшы пра «расейскі Крым»

7
Лукашэнка апынуўся ў кампаніі сусветных выгнанцаў, заявіўшы пра «расейскі Крым»

Спіс гаворыць сам за сябе.

У інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву Лукашэнка заявіў, што Крым "з'яўляецца расейскім дэ-юрэ і дэ-факта". Таксама дыктатар выказаў жаданне наведаць акупаваную паўвыспу.

Толькі некалькі дзяржаў-выгнанцаў прызналі "далучэнне Крыма да Расіі". Спіс гаворыць сам за сябе: Нікарагуа, Афганістан, Куба, Венесуэла, Сірыя, Судан і КНДР.

Наведваюць Крым таксама толькі палітыкі з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй. Сярод іх- французскі папуліст Цьеры Марыяні, вядомы сваімі прарасейскімі поглядамі, а таксама скандальны польскі дэпутат Януш Корвін-Міке.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках