19 красавiка 2024, Пятніца, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў, што ўносіць ва ўкраінскую Раду законапраект аб множным грамадзянстве

14
Зяленскі заявіў, што ўносіць ва ўкраінскую Раду законапраект аб множным грамадзянстве
Уладзімір Зяленскі

Цяпер Украіна фармальна не прызнае падвойнае грамадзянства.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўносіць на разгляд парламента законапраект аб множным грамадзянстве. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас штогадовага паслання Вярхоўнай Радзе Украіны, піша "Люстэрка тыдня. Украіна".

"Я ведаю, наколькі важным для ўкраінцаў, якія пражываюць у ЗША, ЕЗ, Канадзе, з'яўляюцца пытанні множнага грамадзянства. Сёння я ўношу адпаведны законапраект на разгляд парламента. Нас 65 мільёнаў", – заявіў Зяленскі.

Паводле ягоных слоў, украінцы ўпершыню будуць адчуваць сябе не дыяспарай, не людзьмі ўкраінскага паходжання, а грамадзянамі.

Адзначым, у Вярхоўнай Радзе яшчэ два гады таму зарэгістравалі прэзідэнцкі законапраект аб падвойным грамадзянстве. Але ў траўні 2020 года разгляд дакумента адклалі.

Адзінай думкі што да падвойнага грамадзянства няма ні ва ўкраінскім грамадстве, ні ва ўладзе.

Цяпер Украіна фармальна не прызнае падвойнае грамадзянства, але фактычна не забараняе яго. Акрамя таго, дагэтуль адсутнічае спецыяльны прававы механізм, які рэгулюе працэдуру страты грамадзянства Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках