18 красавiка 2024, Чацвер, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы абстрэлу знойдзеная карцеч: новыя падрабязнасці пра напад беларускіх сілавікоў на Тэрэспаль

5
На месцы абстрэлу знойдзеная карцеч: новыя падрабязнасці пра напад беларускіх сілавікоў на Тэрэспаль
Фота: @MON_GOV_PL

Польскія спецслужбы падзяліліся інфармацыяй.

Беларускія сілавікі абстралялі асвятляльныя мачты, устаноўленыя польскімі вайскоўцамі на мяжы ў раёне Тэрэспаля.

Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын распавёў пра новыя падрабязнасці нападу:

«Мы маем справу з ужываннем пнеўматычнай зброі беларускімі спецслужбамі. На месцы здарэння была знойдзеная карцеч. Пражэктары былі знішчаны. Стралялі з тэрыторыі Беларусі», - паведаміў Станіслаў Жарын.

Мінабароны Польшчы выклікала вайсковага аташэ Беларусі «на дыван» праз правакацыю з абстрэлам асвятляльных мачтаў, што адбылася ў раёне Тэрэспаля.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках