29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Удалося паказаць, што сістэма ўразлівая»

2
«Удалося паказаць, што сістэма ўразлівая»

Што адбываецца на «Беларуськаліі», які зазнаў напад кіберпартызан.

Кіберпартызаны заявілі аб узломе кампутарнай сеткі «Беларуськалія». «У рамках аперацыі «Пекла» былі «замінаваныя» кампутары і серверы прадпрыемства кібер-бомбачкамі, якія паступова спрацоўваюць з затрымкай, а таксама на серверах былі ўсталяваныя новыя шпалеры ў памяць Рамана Бандарэнкі. Заражаныя тысячы кампутараў», - заявілі хакеры-патрыёты.

Сайт Charter97.org даведаўся ў страйкаму «Беларуськалія» аб тым, які ўдар кіберпартызаны нанеслі па салігорскім прадпрыемстве:

- Яны змаглі на адзін дзень заблакаваць працу офіса. Работнікам забаранялі ўключаць кампутары, некаторыя дагэтуль не ўключаныя. Ну і шум падняць - паказаць, што сістэма ўразлівая. Кіберпартызаны «ламанулі» дамен, які раздае праграмы і каманды па ўсіх кампутарах, якія знаходзяцца ў сістэме Беларуськалія. Атрымліваецца, дамен спыняць не будуць. Цягам тыдня праграмісты будуць узмоцнена працаваць. Яны будуць хадзіць правяраць кампутары і ствараць новы дамен.

Таксама нядаўна з'явілася паведамленне аб тым, што некалькі дзён шахцёры працавалі без вентыляцыі. Страйкам пацвярджае гэтую інфармацыю:

- Гэтая інфармацыя пайшла ад нас, ад праверанай крыніцы. Цяпер ён новага нічога сказаць не можа. Відаць, аднавілі, бо сітуацыя з вентыляцыяй гэта даволі страшная і небяспечная рэч. Ёй надаецца шмат увагі. Я думаю, што цягам двух дзён сітуацыю развязалі.

8 снежня набывае моц санкцыйны пакет ЗША. У ім ёсць і «Беларуськалій». Што гавораць на прадпрыемстве аб санкцыях:

— Кіраўніцтва ўзмоцнена спрабуе падбадзёрыць людзей, расказваючы ім казкі аб тым, што «подлы Захад» стоміцца фінансаваць тых, хто ўводзіць санкцыі і пачнуць працаваць з «Беларуськаліем». Бо гэта эканамічна нявыгадна - будзе галадамор, наогул жах. Некаторая частка работнікаў, малая, у гэта верыць. Астатнія проста чакаюць гэтай гадзіны, каб даведацца, што будзе далей, як будзем працаваць далей, што будзе адбывацца далей. Ну, можа, нарэшце, уся Беларусь спыніцца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках