25 красавiка 2024, Чацвер, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белыя халаты»: У Беларусі значна вырасла дзіцячае захворванне

«Белыя халаты»: У Беларусі значна вырасла дзіцячае захворванне

Беражыце сябе і сваіх дзяцей.

«Белыя халаты» паведамляюць пра тое, што пасля заканчэння школьных вакацый надзвычай вырасла дзіцячае захворванне.

Пры гэтым гаворка ідзе не пра каранавірусную інфекцыю ці, сама меней, не толькі пра яе. Аднак дзеці масава хварэюць. Вось паведамленні, якія атрымаў Telegram-канал з усёй Беларусі:

«Дзіцячая паліклініка на вул. Жамчужнага горада Гомель сутыкнулася з небывалым наплывам новых пацыентаў. У паліклініцы ўвесь час стаяць чэргі, што пагаршаецца нястачай педыятраў ва ўстанове аховы здароўя. Настаўнікі з Гомеля пішуць, што вельмі шмат дзяцей хварэе».

«У адной з менскіх школ, з паведамленняў нашых чытачоў (інфармацыя атрыманая ад медсястры школы) на даведках аб хваробе на гэтым тыдні 61% навучэнцаў. Супрацоўнікі школы б'юць трывогу і абураюцца, чаму школа не закрываецца на карантын. Дзеці хварэюць з высокай тэмпературай, аднак тыя рэдкія, хто робіць тэст на ковід, атрымліваюць адмоўны вынік».

«105-я школа горада Менска: у адным з класаў пачатковай школы з 24 чалавек наведваюць заняткі ўсяго трое, астатнія хварэюць. Настаўнікі хварэюць таксама масава».

«У Гародні таксама адзначаюць уздым дзіцячага захворвання, у тым ліку размова ідзе і пра цяжкія каранавірусныя інфекцыі. Паведамляюць таксама аб некаторай колькасці смяротных зыходаў у дзяцей. Больш падрабязную інфармацыю з этычных меркаванняў мы даць не можам», - піша Telegram-канал.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках