19 красавiка 2024, Пятніца, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў налічваць украінскім дзецям грошы з падатку за карыстанне нетрамі

17
Зяленскі прапанаваў налічваць украінскім дзецям грошы з падатку за карыстанне нетрамі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Гэтая ініцыятыва называецца «эканамічны пашпарт».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер да 10 снежня ўнесці ў Вярхоўную Раду законапраект аб эканамічным пашпарце ўкраінца, паводле якога падаткі, сабраныя за карыстанне нетрамі, будуць назапашвацца на рахунках дзяцей украінскіх грамадзян.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

«Учора мы прагаласавалі за закон №5600, які павялічвае рэнту і плату за выкарыстанне прыродных рэсурсаў Украіны. Мы накіруем гэтыя сродкі менавіта на нашых дзяцей. Таму да 10 снежня гэтага года ўпершыню за гісторыю нашай незалежнасці я ўношу законапраект аб эканамічным пашпарце ўкраінца. Да 10 снежня гэтага году.

Згодна з ім, гэтыя сродкі, плата за выкарыстанне нашых, украінскіх нетраў, будуць назапашвацца на персанальных рахунках дзяцей грамадзян Украіны. Па дасягненні паўналецця нашы дзеці змогуць выкарыстоўваць гэтыя грошы для атрымання адукацыі ва Украіне або пакупкі жылля ва Украіне. Дзякуючы гэтым законам нашы – ці нечыя – алігархі стануць інвестарамі ў будучыню нашых дзяцей. Я іх віншую», - сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках