20 красавiка 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі запрацавала новая служба дзяржбяспекі і выведкі

У Аўстрыі запрацавала новая служба дзяржбяспекі і выведкі

Яго дырэктарам стаў следчы з паліцыі.

З 1 снежня ў Аўстрыі пачынае працу Управа дзяржаўнай бяспекі і выведкі (DSN), пра гэта паведаміў журналістам міністр унутраных спраў рэспублікі Карл Нехамер, паведамляе ТАСС.

Дырэктарам DSN стане былы кіраўнік управы крымінальнай паліцыі зямлі Ніжняя Аўстрыя Амар Хаям-Пірхнер.

DSN пазіцыянуецца як зусім новая структура, у якой будуць падзеленыя гарантаванне дзяржаўнай бяспекі і выведка. Дзяржбяспека стане займацца папярэджаннем пагроз канстытуцыйнаму ладу і прадухіленнем нападаў, а выведка - зборам і аналізам інфармацыі.

DSN прыйшло на змену службе аховы канстытуцыі і барацьбе з тэрарызмам (BVT), якая скампраметавала сябе, бо не змагла прадухіліць тэракты ў Вене 2 лістапада 2020 года, калі ўзброены чалавек на вуліцах сталіцы забіў чацвярых і параніў 22 чалавекі. Пазней зламыснік быў ліквідаваны. Паводле звестак МУС, ён быў прыхільнікам ІДІЛ.

У лютым гэтага года, пасля заявы тагачаснага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца аб неабходнасці рэформы спецслужбы, расследаванне выявіла недахопы ў дзеяннях BVT, яны тычыліся як ацэнкі рызыкі, так і апрацоўкі і перадачы звестак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках