25 красавiка 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нас замкнулі ў пакоі»: мігранты, якія вярнуліся дадому, распавялі пра новую тактыку беларускіх сілавікоў.

8
«Нас замкнулі ў пакоі»: мігранты, якія вярнуліся дадому, распавялі пра новую тактыку беларускіх сілавікоў.
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Швайцарская газета прыводзіць апавяданні траіх курдаў.

Беларускія сілавікі пачалі выкарыстоўваць новую тактыку ў дачыненні да мігрантаў на беларуска-польскай мяжы. Аб гэтым паведамляе швайцарская газета Neue Zürcher Zeitung.

Выданне прыводзіць апаведы траіх курдаў: Дзідара Вахаба, Хасана Хусэйна і Серкана Бекіра. Яны разам з іншымі курдамі ў розных месцах паспрабавалі перабрацца праз мяжу з ЕЗ: нехта — у Літву, нехта — у Польшчу, прычым адной групе нават удалося дабрацца да польска-нямецкай мяжы. Але ўсіх іх злавілі еўрапейскія паліцыянты ці памежнікі і адправілі назад на мяжу з Беларуссю.

Пасля чаго, з іх слоў, беларускія сілавікі ўжо не надавалі ім дапамогу ў спробах зноў прабрацца ў ЕЗ.

- Яны забралі ў нас нашы пашпарты і адвезлі нас у пакой у аэрапорце. Там яны трымалі нас датуль, пакуль мы не селі на самалёт у Эрбіль, - кажа Дзідар Вахаб.

Група Хасана Хусэйна, ледзь зноў ступіла на зямлю Беларусі, была затрыманая сілавікамі і адпраўленая ў аэрапорт.

- Незалежна ад таго, хацелі мы гэтага ці не. Я не хацеў, - дадае Хасан Хусэйн.

Аналагічна паступілі і з групай, дзе, акрамя Серкана Бекіра, быў яшчэ 21 курд.

- Я не хацеў, але пярэчыць было бескарысна. На шэсць дзён яны замкнулі нас у пакоі ў аэрапорце. Шэсць дзён! - кажа Серкан Бекір.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках