23 красавiка 2024, aўторак, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

$10 тысяч да паўналецця: украінскія ўлады распавялі, як будуць працаваць эканамічныя пашпарты

12
$10 тысяч да паўналецця: украінскія ўлады распавялі, як будуць працаваць эканамічныя пашпарты

Спецыяльныя рахункі будуць створаныя ў Фондзе будучых пакаленняў.

Украінскія ўлады чакаюць, што дзеці, у якіх будзе эканамічны пашпарт і якія будуць атрымліваць на спецрахунку сродкі ад рэнтавых выплат, на момант дасягнення паўналецця будуць мець па $10 тысяч даляраў, піша «Новое время».

Аб гэтым сказаў журналістам у кулуарах парламента кіраўнік Камітэта фінансаў, падатковай і мытнай палітыцы Данііл Гетманцаў.

«Я не выключаю, што мы будзем надаваць такую магчымасць дзецям, народжаным з 2019 года», - адзначыў ён.

Са слоў Гетманцава, праграма прадугледжвае стварэнне спецыяльных рахункаў у Фондзе будучых пакаленняў, якія будуць штомесяц папаўняцца. Пасля дасягнення паўналецця гэтыя сродкі можна будзе выкарыстоўваць.

«У нас нараджаецца амаль 300 тысячаў дзяцей за год. Ёсць пэўныя адлічэнні ад рэнты. Я не выключаю, што адлічэнні будуць не толькі ад рэнты, але і ад іншых выплат. Напрыклад, ад прыватызацыі, імпартнага ПДВ. Пакуль мы гаворым толькі аб рэнце. Рэнта размяркоўваецца паміж дзецьмі, якія нарадзіліся і маюць эканамічны пашпарт украінца. Калі гэтая сума меншая за ўстаноўленую законапраектам, то розніца датуецца за кошт дзяржавы. Мы разлічваем на тое, што па дасягненні паўналецця дзіця павінна мець блізу 10 тысяч даляраў у эквіваленце. Безумоўна, у грыўнях з улікам інфляцыі», - растлумачыў нардэп.

Учора Вярхоўная Рада прыняла так званы «рэсурсны» законапраект, які, напрыклад, змяняе механізм налічэння рэнты на жалезную руду.

Сёння прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абвясціў падчас выступу ў парламенце, што да 10 снежня ўнясе ў парламент законапраект аб эканамічным пашпарце ўкраінца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках