19 красавiка 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала буйныя манеўры паблізу межаў з Украінай

9
Расея пачала буйныя манеўры паблізу межаў з Украінай
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Напружанасць на ўкраінскім кірунку ўзрастае.

Узброеныя сілы РФ пачалі зімовыя вучэнні, якія сёлета пройдуць часткова ў акупаваным Крыме, а таксама ў памежных з Украінай расейскіх рэгіёнах, паведамляе dw.com.

Як паведаміла прэс-служба Паўднёвай вайсковай акругі РФ у сераду, 1 снежня, у манеўрах возьмуць удзел больш за 10 тысяч вайскоўцаў з мотастралковых і танкавых падраздзяленняў.

Лаўроў і Блінкен абмяркуюць сітуацыю вакол Украіны

У кулуарах пасяджэння Савета міністраў замежных спраў (СМЗС) АБСЕ, якое пройдзе 2-3 снежня ў Стакгольме, чакаецца двухбаковая сустрэча кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і Дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена, паведаміў прадстаўнік ЗША ў Рызе, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін NATO. Адной з тэмай абмеркавання мусіць стаць абвастрэнне сітуацыі вакол Украіны. Акрамя таго, як адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ, кіраўнікі дыпламатычных структур змогуць абмеркаваць падрыхтоўку кантактаў Уладзіміра Пуціна і Джо Байдэна. Пры гэтым, са слоў прадстаўніка Крамля, пакуль якіх-небудзь зрухаў у арганізацыі кантактаў прэзідэнтаў няма.

Напружанасць ля межаў Украіны

З канца кастрычніка ў заходніх СМІ сталі з'яўляцца паведамленні аб нарошчванні Расеяй вайсковай прысутнасці ўздоўж межаў Украіны. Апошні раз аналагічнае адбывалася вясной 2021 года і таксама выклікала сур'ёзную заклапочанасць у свеце. Але калі падзеі вясной былі расцэненыя як дэманстрацыя сілы, то цяперашняя сітуацыя можа быць падрыхтоўкай да фактычнага ўварвання на Данбас на ўсходзе Украіны, мяркуюць спецслужбы ЗША.

Масква адмаўляе ўсе абвінавачванні ў падрыхтоўцы нападу на Украіну і, наадварот, паказвае на большую актыўнасць NATO каля расейскіх межаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках