19 красавiка 2024, Пятніца, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў адрэагаваў на заявы Лукашэнкі аб перакрыцці транзіту

13
Пяскоў адрэагаваў на заявы Лукашэнкі аб перакрыцці транзіту
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ
ФОТА:GETTYIMAGES

Дыктатару намякнулі, што не жадаюць абмяркоўваць такія тэмы.

Расея разумее, чым выкліканыя жорсткія заявы беларускага боку аб гатоўнасці спыніць транзіт расейскага газу, але разлічвае, што гэта не прывядзе да зрыву выканання абавязацельстваў РФ перад ЕЗ. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Прадстаўнік Крамля адзначыў, што Уладзімір Пуцін раней каментаваў такую заяву, з таго часу пазіцыя расейскага боку не змянілася.

- У гэтым плане прэзідэнт [РФ Уладзімір Пуцін] выказаў разуменне жорсткіх адказаў. Але з іншага боку прэзідэнт разлічвае на тое, што гэта ніякім чынам не прывядзе да зрыву выканання нашых абавязацельстваў перад еўрапейскімі атрымальнікамі газу, тым больш у гэты няпросты для еўрапейцаў час, - заявіў Пяскоў.

На пытанне аб тым, ці ўскладняцца стасункі Масквы і Менска, калі Беларусь усё ж пастановіць спыніць транзіт, Пяскоў сказаў: «Мы не хацелі б нават разважаць аб такіх сітуацыях».

У інтэрв'ю Дзмітрыю Кісялёву, нагадаем, Лукашэнка заявіў, што гатовы спыніць транзіт энэрганосьбітаў, калі Польшча закрые мяжу.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках