23 красавiка 2024, aўторак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскія навукоўцы знайшлі самы хуткі спосаб знішчыць каранавірус

13
Ізраільскія навукоўцы знайшлі самы хуткі спосаб знішчыць каранавірус

Усяго за дзве секунды гіне 99,8 адсотка вірусных часціц.

Міліметровыя хвалі могуць знішчыць на паверхнях больш за 99% часціц патагенаў, у тым ліку SARS-CoV-2, усяго за дзве секунды. Вынікі даследавання ізраільскіх навукоўцаў апублікаваныя ў часопісе Environmental Chemistry Letters, паведамляе партал iz.ru са спасылкай Jerusalem Post.

Адзначаецца, што гэты тып хваляў цяпер шырока ўжываецца ў медыцыне, прынамсі, для барацьбы з ракам.

Каманда экспэртаў з Арыэльскага ўніверсітэта ў Ізраілі вывучыла ўздзеянне радыёхваляў да дзясяці міліметраў на каранавірусную інфекцыю і высветліла, што радыяцыя дазваляе знішчыць патагены за дзве секунды.

Для параўнання – выпраменьванне мабільнага тэлефона мае даўжыню хвалі блізу 30 см, а выпраменьванне мікрахвалі – прыкладна 12 см, патлумачыў суаўтар даследавання, прафесар Машэ Эйнат.

Навукоўцы звярнулі ўвагу, што такія хвалі здольныя падвышаць тэмпературу, што дазваляе забіваць вірусныя часціцы. Пры гэтым гэты метад нельга ўжываць для барацьбы з інфекцыяй у целе чалавека, але на паверхнях ён дзейнічае значна хутчэй: усяго за дзве секунды знішчаецца 99,8% вірусных часціц.

«Іншыя метады, якія выкарыстоўваюцца цяпер для гэтай мэты, такія як УФ-выпраменьванне, займаюць хвіліны, а часам і цэлую гадзіну. І акрамя таго, яны могуць быць таксічнымі для чалавека, што робіць працэс дэзінфекцыі вельмі непрактычным», - растлумачыў кіраўнік даследавання доктар Габі Гарлітц.

Навукоўцы апрабавалі новую тэхналогію не толькі на каранавірусе, але і на поліёвірусе.

У красавіку паведамлялася, што навукоўцы Тэхаскага ўніверсітэта A&M выявілі спосаб забіць каранавірус SARS-CoV-2 за секунду з дапамогай высокай тэмпературы, што дазваляе знайсці новыя сродкі прадухіліць перадачу патогена на вялікую адлегласць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках