18 красавiка 2024, Чацвер, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не чапайце мяне, я - шаленец!»

18
«Не чапайце мяне, я - шаленец!»

Бульбафюрар кажа, што яму пляваць на кантракт, маючы на ўвазе... кантракты Газпрома!

Я гляджу, беларускі бульбафюрэр зусім ужо расцугляўся - узяўся ўжо пагражаць Еўразвязу адключэннем газу, так бы мовіць, безупынна. Асаблівы смех у тым, што ён пагражае "адключым газ!", маючы на ўвазе чужы газ, а калі дакладней - расейскі.

"МЕНСК, 1 снежань — РІА Новости. Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю РІА Новости, што гатовы спыніць транзіт энэрганосьбітаў у выпадку рэалізацыі Польшчай пагроз замкнуць мяжу.

"Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы гаворыце?" - сказаў ён.

На ўдакладняльнае пытанне, ці сур'ёзна ён пра гэта гаворыць, Лукашэнка адказаў: "Вядома, сур'ёзна".

Тут самае смяхоцце ў тым, што калі Лукашэнка гаворыць пра "нейкія кантракты", ён жа мае на ўвазе зусім не свой "кантракт з Польшчай" на пастаўку ёй газу – бо такога кантракту паміж Беларуссю і Польшчай проста няма. Ён кажа, што яму пляваць на кантракт, маючы на ўвазе... кантракты "Газпрома"! Хіба гэта не любата?

Я выдатна памятаю вельмі працяглую апупею пад назвай "Як Газпром выкупляў у Беларусі яе газатранспартную сістэму". Тое быў працэс, які расцягнуўся гадоў на 6, калі не больш, і ішоў ён з 90-х да "нулявых". Лукашэнка, трэба аддаць належнае, упарціўся як асёл - ці ведаеце, як сабака, у якога гаспадар спрабуе выцягнуць з зубоў костку. Упінаецца, гыркае, калі і выпускае, то пакрысе, наровіць за руку ўкусіць - жах!

"Газпрам" забіраў тамтэйшы "Белтрансгаз" часткамі, вельмі моташна, пры кожнай ітэрацыі адначасова і выкручваючы рукі беларусам, і падкідваючы ім усялякія бонусы. Спачатку 25%, потым яшчэ 25% мінус адна акцыя, потым яшчэ крышку, потым яшчэ... Кожны крок - мільярды баксаў, наўпрост або хабарамі... Увогуле, пуцінскія апрычнікі, якія валодаюць Газпромам, уласна, не так ужо і даўно змаглі, нарэшце, выцерці пот з ілба і зладзіць невялікі фуршэт з нагоды "Белтрансгаз - наш!"

На сёння газатранспартная сістэма РБ - гэта значыць беларуская частка "трубы", што пабудаваная яшчэ за савецкім часам і вядзе з радовішчаў на Ямале ў Еўропу, належыць Газпрому, калі я правільна памятаю, на ўсе 100%. Прасцей кажучы, дзівакаваты бульбафюрар не мае да "трубы" наогул ніякага дачынення - уласна, дзеля гэтага ўсё і ладзілася (прычым пачалі вось яшчэ за Ельцынам). Запаветная мара газпромаўцаў - наогул мець ва ўласнасці ўсе трубы, якія пампуюць нашу сыравіну, аж да меж з Еўропай - каб пры магчымасці ні халеры не дзяліцца "за транзіт" з усякімі карлікавымі краінамі з былога савецкага блока. З Беларуссю гэта выйшла (хоць і каштавала процьму грошай), з Украінай - не, і нельга сказаць, што ёй не прапаноўвалі; прапаноўвалі, ды яшчэ як!

Словам, уласнасць на Трубу - важная частка газпрамаўскага міфа аб "стабільнасці паставак", у якім мы не стамляемся запэўніваць Захад. "Якія праблемы, геносэн, у нас усё пад кантролем - бачыце, мы нават у шалёнага беларускага "бацькі" ўсю ягоную Трубу пад ключ выкупілі, не турбуйцеся! Працуе як гадзіннік!"

І вось, як бачым, сам Лукашэнка зусім не мяркуе, што ў яго нешта там "выкупілі". Ён ясна дае зразумець, што па-ранейшаму распараджаецца Трубой, а чыя яна - яму ўсё адно. Захоча - паверне засланку, і капцы.

Фактычна, Лука заявіў на ўсю Еўропу, што круціў ён "Газпром" (а адпаведна, і Расею з Пуціным) у сябе на адпаведным органе - і што Еўропа, калі ёй зімой спатрэбіцца чымсьці абагравацца, павінна весці перамовы беспасярэдне з ім. Як ён скажа - так і будзе. Смяхоцце!

Дазвольце! - скажа нямецкі або нейкі польскі бюргер, які чмурэе ад такіх паваротаў. - А газ чый, урэшце? Хто нам яго ў Еўропу пастаўляе? І што Пуцін, што расейцы?

А што расейцы? Расейцы - гэта далёкія паўночныя барбары, яны сядзяць тамака дзесьці ў сябе ў снягах; хто іх увогуле бачыў? Усё, што яны спрабуюць прывезці на продаж у ЕЗ, яны вязуць праз па-сапраўднаму важную дзяржаву - з Вялікім Бульбафюрэрам на чале, які адзін і вызначае, што правезці можна, а што нельга. Вось з ім Еўропе і трэба кантактаваць.

Аляксей Рошчын, LJ,

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках