25 красавiка 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расею выратаваць Крым

71
Лукашэнка: Украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расею выратаваць Крым

Пра гэта ўзурпатар расказаў расейскаму прапагандысту Кісялёву.

Украінскія вайскоўцы самі прапанавалі расейскім калегам у 2014 годзе «выратаваць Крым ад уварвання NАТО», і пра гэта паведамілі Уладзіміру Пуціну, сцвярджае звар'яцелы Лукашэнка, называючы «выратаваннем» акупацыю паўвыспы, не прызнаную міжнароднай супольнасцю. Пра гэта самазванец заявіў у інтэрв'ю расейскаму прапагандысту Кісялёву.

Лукашэнка зазначыў, што Крым перайшоў да Расеі «без супраціву ўкраінскіх вайскоўцаў, бо была дамоўленасць з расейскімі вайскоўцамі».

«Яны выйшлі на расейцаў, гэта было не на самым высокім узроўні… Вайскоўцы. Была размова (як звычайна… і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расейцаў, што Крым не будзе расейскім, калі мы не распачнём пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскім. Тады NАТО было выяўленае ў Крыме. І пасля чарговай сустрэчы з расейцамі... Яны прапанавалі: вы там свайму скажыце прэзідэнту, што пытанне Крыма трэба развязваць. Паводле маіх звестак, прэзідэнту Расеі паведамілі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра Зяленскага.

«Ну які ён палітык? Ён проста чалавек, які выпадкова трапіў у гэтую заварушку. Я думаю, што ў палітыцы гэта абсалютна выпадковы чалавек. Вось Валодзя Зяленскі сёння зусім выпадковы чалавек, хоць ён і кіраўнік дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках