20 студзеня 2022, Чацвер, 14:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цыгарэты затрымалі ў Расеі

1
Беларускія цыгарэты затрымалі ў Расеі

Фатафакт.

Партыю беларускіх цыгарэт затрымалі на трасе М1 у Смаленскай вобласці. Цыгарэты перавозіліся ў аўтамабілі, які вёз з Менска ў Маскву эксплуатацыйныя матэрыялы для прынтэраў, лабараторнае абсталяванне і медычныя рэагенты.

Расейскія мытнікі спынілі аўтамабіль на трасе каля Краснай Горкі і адправілі яго на рантген, дзе высветлілася, што акрамя заяўленага тавару ў аўтамабілі знаходзяцца 157 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт, паведамляе Цэнтральнае мытнае агенцтва ФМС Расеі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».