23 красавiка 2024, aўторак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая дата апошняга эвакуацыйнага рэйса для мігрантаў з Менска ў Ірак

17
Названая дата апошняга эвакуацыйнага рэйса для мігрантаў з Менска ў Ірак

Яго чакаюць блізу 400 чалавек.

На сайце Нацыянальнага аэрапорту Менск зноў з’явілася інфармацыя аб эвакуацыйным рэйсе для мігрантаў з Беларусі ў Ірак.

Згодна з раскладам, прыбыць у Менск самалёт з Ірака павінен 2 снежня а 12.43, а паляцець а 13.45.

У тэлеграм-канале Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" паведамлялі, што ў аэрапорце 1 снежня знаходзіліся блізу 390 чалавек (з іх 53 дзіцяці), якія чакаюць эвакуацыйны рэйс.

«Служба кейтэрынг аэрапорта забяспечвае дзяцей і дарослых харчаваннем. Сёння ў абедзенным меню бульбяное пюрэ/грэчка + курыная катлета і сок. Рэгулярна праводзіцца прыборка і дэзінфекцыя памяшканняў, а таксама падтрымліваецца аптымальны цеплавы рэжым у будынку аэравакзала», - адзначылі там.

Ці прыбылі 2 снежня яшчэ мігранты пакуль невядома.

Як піша партал Peyama Kurd са спасылкай на ўлады Курдыстана, на Радзіму гэтым самалётам павінны вярнуцца 430 чалавек.

Адзначым, што з самага пачатку гэты рэйс планавалі на 30 лістапада. Пазней у Iraqi Airways заявілі, што яго адклалі з-за таго, што хацелі набраць як мага больш пасажыраў. Пры тым, што раней у Міністэрстве міграцыі і перамяшчэння Ірака заявілі, што гэты самалёт мусіць стаць апошнім. Аднак зараз такой інфармацыі няма.

Алі Абас, прадстаўнік міністэрства, паведаміў, што ў краіну ўжо вярнулася амаль 2000 мігрантаў. А «агульная колькасць мігрантаў, якія жадаюць добраахвотна вярнуцца ў краіну, паводле яго слоў, складае 3 000 чалавек.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках