Арнольд Шварцэнэгер стаў героем навагодняга відэа World of Tanks
6- 2.12.2021, 10:33
- 4,834
У канцы роліка актор прамаўляе: «Місія выкананая».
Знакаміты актор Арнольд Шварцэнэгер стаў галоўным героем навагодняга відэа World of Tanks.
У роліку ён атрымлівае ліст ад 9-гадовага хлопчыка на імя Джоні, праўда, са спазненнем на 30 гадоў. У лісце хлопчык кажа, што, калі вырасце, хоча быць як Шварцэнэгер, а на Новы год яму не патрэбныя ніякія падарункі, а толькі каб Арнольд прыехаў да яго на Новы год.
Нягледзячы на затрымку на 30 гадоў, Шварцэнэгер наважваецца выканаць просьбу і прылятае да пасталелага Джоні на гелікаптэры. Ён віншуе мужчыну і ягоную сям'ю з Новым годам і ў канцы прамаўляе: «Місія выкананая».