18 красавiка 2024, Чацвер, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: У Расеі апублікавалі сапраўдныя «лічбы шчасця»

2
Аляксандр Няўзораў: У Расеі апублікавалі сапраўдныя «лічбы шчасця»
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Публіцыст высмеяў свежыя звесткі УЦВГД.

«УЦВГД апублікаваў сапраўдныя лічбы шчасця. І паводле звестак УЦДГМ ажно 84% насельніцтва Расеі абсалютна і зусім шчаслівыя – 84%», ― разважае расейскі публіцыст Аляксандр Няўзораў на «Эхе Москвы»:

- Астатнія адсоткі не зусім упэўненыя ў паўнаце свайго шчасця. Ёсць яшчэ недзе, па-мойму, 4 ці 6 адшчапенцаў, якія нешчаслівыя ў расейскай рэальнасці, але ўсе астатнія перасягаюць увесь свет у індэксе шчасця.

Хутчэй за ўсё, гэта той рэдкі выпадак, калі УЦВГД не хлусіць, бо сапраўды ў рускіх у Расеі, у расейцаў ёсць усе абсалютна сур'ёзныя падставы для шчасця.

Глядзі, расейскія вязні, яны шчаслівыя, што максімальная даўжыня ручак швабраў усяго паўтара метра, і што на гэтых ручках няма шчарбін.

У расейскіх турмах шчаслівыя таму, што яны яшчэ не арыштаваныя сваім начальствам за катаванні зняволеных, зробленых на наўпроставы загад гэтага начальства. Бо калі яны не будуць арыштаваныя за выкананне загаду катаваць, то яны будуць арыштаваныя за невыкананне гэтага загада. Гэта значыць, ёсць ад чаго быць шчаслівым.

Шчаслівыя цяпер дэпутаты Дзяржаўнай думы, якія першы раз у сваім жыцці стаяць у чарзе ў касу па паўмільённы заробак. Шчаслівыя ласі, шчаслівыя ласосі. А шчаслівыя ласі, бо, па-першае, ёсць магчымасць арганізаваць новую партыю «Ласі Расеі» ў надзеі на тое, што недатыкальнасць дэпутата Рашкіна будзе перададзеная ласям.

А Рашкін для таго, каб больш ніколі не блытаць нікога з дзікамі і не прыстрэліць таварыша па партыі, напрыклад, ці каго-небудзь з леснікоў, ён цяпер нарэшце робіць сабе аперацыю на вачах.

Вось з ласосямі складаней. Але там усё вельмі заблытана. Справа ў тым, што раптам шалёна выраслі кошты чырвонай ікры. Грамадзяне звярнуліся ва ўсе інстанцыі, паднялі трывогу ва ўсім Інтэрнэце. І рушыў услед адказ настолькі вялізны, настолькі туманны і ўвогуле, спасылка на ласосяў, што гэта пастанова саюза ласосяў - падняць кошт ікры. А Мінгандлю, гандлёвыя сеткі тут абсалютна не пры чым. І калі ласка, таварышы, пішыце ў саюз ласосяў, скаргі прымаюцца ў кожным вадаёме Расеі.

Шчаслівыя артысты і гардэробшчыцы МХАТ, бо іх тэатр усё ж наўпрост не перадалі талібам*, а проста змянілі аднаго рэлігійнага фанатыка на другога.

Шчаслівы Пуцін, які абдымае новую ракету на 9 махаў. Шчаслівыя артысткі, якія не вельмі разумеюць, што такое махі. Чамусьці яны падумалі, што, магчыма, маецца на ўвазе вядомая карціна Гоі «Аголеная Маха», і яны рыхтуюць маечкі і рэйтузы, на якіх будуць выявы ўсіх 9 Маха.

Шчаслівыя алігархі, якім за гэты год, 21-ы ўдалося абгрызці Расею з усіх бакоў прыкладна на 38 мільярдаў.

Шчаслівыя генералы Расгвардыі, якія скралі 200 мільёнаў.

Шчаслівыя следчыя, якія думаюць, што ім удасца гэтых генералаў пасадзіць. І шчаслівыя дзеці. І гэта самае галоўнае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках