28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: Наступ расейскага войска на Украіну па сушы будзе авантурай

26
Вайсковы экспэрт: Наступ расейскага войска на Украіну па сушы будзе авантурай

Украінскія вайскоўцы на сёння маюць некалькі пераваг.

У лістападзе 2021 года 115 тысяч расейскіх вайскоўцаў размясціліся каля межаў Украіны - на землях Белгарадскай, Варонежскай, Растоўскай і Смаленскай абласцей РФ, - а таксама ў акупаваным Крыме.

Але нават такой колькасці сіл недастаткова для правядзення глыбокіх аперацый на тэрыторыі Украіны, піша часопіс НВ са спасылкай на меркаванне некалькіх экспэртаў у сферы бяспекі. Напрыклад, у гэтым упэўнены Сяргей Згурэц, вайсковы экспэрт і дырэктар інфармацыйнай кансалтынгавай кампаніі Defense Express.

Ён тлумачыць: для паўнавартаснага, пераможнага наступу перавага ў асабовым складзе павінна быць мінімум трохразовая, а то і шасціразовая. Расейцы разлічваюць, што на Данбасе колькасны склад УСУ не перавышае 30-35 тысяч жаўнераў, аднак сілы там значна большыя, адзначае экспэрт. Ды і галоўнае: украінскае войска - гэта 235 тысяч актыўных вайскоўцаў і 400 тысяч рэзервістаў, таму сотні тысяч расейцаў для перамогі над ёй мала.

З гэтым згодны Ігар Кабаненка, адмірал і экс-намеснік міністра абароны. «У нас усе погляды накіраваныя на ўсход і поўнач, але там у Расеі няма трохразовай перавагі для правядзення стратэгічнай наземнай наступальнай аперацыі, – кажа ён. - А без гэтага наступ на сушы будзе выглядаць авантурай».

Украінскае ж войска на сёння мае, на думку Згурца, свае перавагі: падрыхтаваную сістэму супрацьпаветранай абароны, эфектыўныя сістэмы радыёсувязі Harris, беспілотнікі Bayraktar, супрацьтанкавае ўзбраенне - кіраваныя ракеты Стугна і Карсар ад КБ «Луч», ракетныя комплексы Javelin.

І калі Расея абвясціла набор рэзервістаў у войска ў рамках праекта БАРС-2021, у якім задзейнічаны ваенкаматы дзяржавы-агрэсара, то Украіна разлічвае ў выпадку неабходнасці прыцягнуць добраахвотнікаў. Іх будзе курыраваць вядомы ветэран Дзмітрый Яраш, які нядаўна стаў дарадцам галоўнакамандуючага УСУ. «Галоўнай маёй задачай будзе прыцягненне ў выпадку неабходнасці добраахвотніцкага чалавечага патэнцыялу для ўмацавання УСУ, работа з моладдзю дапрызыўнага ўзросту і яшчэ вельмі шмат задач - у тэрытарыяльнай абароне, у іншых рэчах», - адзначыў той у размове з НВ.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках