25 красавiка 2024, Чацвер, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Пентагона заклікаў Расею знізіць «тэмпературу ў рэгіёне»

8
Кіраўнік Пентагона заклікаў Расею знізіць «тэмпературу ў рэгіёне»
ЛОЙД ОСЦІН
ФОТА: AFP

Таксама Лойд Осцін назваў яе «Савецкім Саюзам».

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін заявіў, што Расея павінна «быць празрыстай» што да нарошчвання вайсковых сіл ля ўкраінскіх межаў. Осцін памылкова назваў яе Савецкім Саюзам, паведамляе Reuters.

«Усё, што мы будзем рабіць, будзе зробленае ў межах міжнароднай супольнасці. Але найлепшым развязаннем было б, калі мы не ўбачым уварванне Савецкага Саюза ва Украіну», - падкрэсліў кіраўнік Пентагона.

Осцін падкрэсліў, што спадзяецца, што ЗША і Расея змогуць развязаць пытанні і праблемы і знізіць тэмпературу ў рэгіёне.

Энтані Блінкен заявіў, што калі Расея прадоўжыць ісці шляхам канфрантацыі з Украінай, то Злучаныя Штаты Амерыкі будуць гатовыя прыняць эканамічныя санкцыі супраць РФ, ад якіх раней адмаўляліся.

Раней Washington Post пісаў, што Белы дом разглядае варыянты стрымлівання расейскага ўварвання ва Украіну. Вашынгтон вывучае фармат увядзення пашыраных санкцый супраць Масквы і надання дадатковай ваеннай дапамогі Кіеву.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках