29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін расейскі рэгіён застаўся без вугалю

7
Яшчэ адзін расейскі рэгіён застаўся без вугалю

Пастаўшчыкі пачалі масава адмаўляцца ад выканання кантрактаў.

Рэгіёны расейскай Сібіры адзін за адным паведамляюць аб цяжкасцях з пастаўкамі вугалю для кацельняў на старце ацяпляльнага сезона, піша finanz.ru.

Услед за Алтайскім краем, дзе пад пагрозай змерзнуць у дамах засталіся жыхары двух раёнаў, аб праблемах з вугальным забеспячэннем заявілі ўлады Омскай вобласці.

На фоне імклівага росту коштаў вугалю пастаўшчыкі пачалі масава адмаўляцца ад выканання кантрактаў, заявіў у чацвер ТАСС намеснік кіраўніка рэгіянальнага міністэрства энэргетыкі і ЖКГ Сяргей Цуканаў.

З ягоных слоў, 11 муніцыпальных раёнаў Омскай вобласці праінфармавалі аб рызыках падтрымання нарматыўнага запасу вугалю ў ацяпляльны перыяд.

«Аб існай сітуацыі на ўнутраным рынку, звязанай з ростам кошту вугалю і адмовай пастаўшчыкоў ад выканання кантрактаў, накіраваныя лісты ва Управу Федэральнай антыманапольнай службы Омскай вобласці, пракуратуру, Міністэрства будаўніцтва РФ і Міністэрства энэргетыкі РФ», – паведаміў Цуканаў.

У прэс-службе омскага Мінэнэрга пацвердзілі праблемы з пастаўкамі і паведамілі, што разглядаюць пытанне аб выдзяленні сродкаў з рэзервовага фонду рэгіёна на закуп паліва.

У Алтайскім краі, нагадаем, праблемы з пастаўкамі вугалю пачаліся блізу двух месяцаў таму. Мясцовыя ўлады тлумачылі гэта падаражаннем паліва, якое завозяць з Кемераўскай вобласці, і яго дэфіцытам у сувязі з вялікім аб'ёмам экспартных паставак.

У аўторак, 30 лістапада, СК РФ Алтайскага краю пачаў паверку ў сувязі з паведамленнямі аб тым, што жыхары Локцеўскага раёна не могуць абаграваць свае дамы і вымушаныя незаконна секчы драўніну, каб не змерзнуць.

«Рост кошту паліва не дазваляе сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзян набыць яго. Паводле гэтага паведамлення зарэгістраваны матэрыял папярэдняга следства», - паведаміла прэс-служба ўстановы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках