29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пачынаюць тэрміновую кампанію па вакцынацыі

5
ЗША пачынаюць тэрміновую кампанію па вакцынацыі

Гэта частка плана ў барацьбе з новым штамам каранавіруса.

У чацвер, 2 снежня, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мае намер пачаць больш тэрміновую кампанію для амерыканцаў для атрымання бустэрных прышчэпак ад COVID-19. Гэта звязанае з планамі ў барацьбе з новым штамам каранавіруса «Амікрон».

Пра гэта паведамляе АР.

План уключае патрабаванне да прыватных страхоўшчыкаў кампенсаваць кошт тэстаў на COVID-19 на даму і ўзмацненне жорсткасці патрабаванняў да тэставання для людзей, якія ўязджаюць у ЗША, незалежна ад іх прышчэпачнага статусу.

Аднак Байдэн не збіраецца ўводзіць дадатковыя абмежаванні, апроч сваёй рэкамендацыі, каб амерыканцы насілі маскі ў закрытых памяшканнях і ў грамадскіх месцах.

Паводле слоў прэзідэнта ЗША, новая стратэгія будзе змагацца з вірусам «не з дапамогай абмежаванняў або забароны, а з дапамогай больш шырока распаўсюджаных вакцынацый, бустэраў, тэставання».

Адміністрацыя Байдэна мяркуе, што выкарыстанне бустэрных уколаў найбольш эфектыўны сродак барацьбы з COVID-19 гэтай зімой. Медыцынскія экспэрты кажуць, што бустэры забяспечваюць палепшаную і больш працяглую ахову ад COVID-19, у тым ліку новыя варыянты.

Амаль 100 мільёнаў амерыканцаў маюць права на бустэры ў адпаведнасці з цяперашняй палітыкай ЗША, а з кожным днём іх становіцца ўсё больш. На гэты момант амаль 42 мільёны амерыканцаў, прыкладна палова з якіх – людзі сталага веку, атрымалі рэвакцынацыю.

Нагадаем, экспэрты агучылі версіі таго, як узнік новы штам каранавіруса «Амікрон». Ён мог узнікнуць у арганізме пацыента з прыгнечаным імунітэтам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках