19 красавiка 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна забараняе ўезд грамадзянам шэрагу краін

1
Украіна забараняе ўезд грамадзянам шэрагу краін

Абмежаванні звязаныя з новым штамам каранавіруса.

Уезд ва Украіну з паўночы 3 снежня забароненыя замежнікам і людзям без грамадзянства, якія прыехалі з ПАР, Батсваны, Зімбабвэ, Намібіі, Лесота, Эсваціні, Мазамбіка і Малаві і знаходзіліся там мінімум сем дзён цягам апошніх 14 дзён, паведамляе nv.ua.

Пра гэта паведаміў у Telegram-канале народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка са спасылкай на пастанову Кабінета міністраў.

Украінцы, замежнікі і людзі без грамадзянства, якія стала жывуць ва Украіне, з'яўляюцца шлюбнай парай ці дзецьмі грамадзян Украіны, якія прыязджаюць ва Украіну з гэтых краін і знаходзіліся там не менш за сем дзён цягам апошніх двух тыдняў, павінны прайсці абавязковую самаізаляцыю або абсервацыю.

29 лістапада ва ўрадзе прынялі пастанову не пускаць ва Украіну без праходжання самаізаляцыі асоб, якія знаходзіліся ў пэўных краінах Паўднёвай Афрыкі больш за сем дзён цягам апошніх 14 дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках