29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз увёў пяты пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Еўразвяз увёў пяты пакет санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

У спіс трапілі 17 фізічных і 11 юрыдычных асоб, у тым ліку авіякампанія «Белавія».

Рада Еўразвязу ўвяла пяты пакет санкцый у дачыненні да Беларусі. Міністры краін ЕЗ канчаткова зацвердзілі яго на сваім пасяджэнні ў чацвер, 2 снежня. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным весніку ЕЗ.

У той самы дзень ЗША, Вялікабрытанія і Канада заявілі, што падтрымаюць санкцыі Еўразвязу супраць беларускага рэжыму. Між іншым, амерыканскія санкцыі, на паведамленне міністэрства фінансаў ЗША, датычацца беларускай суверэннай пазыкі, 20 фізічных і 12 юрыдычных асоб, у тым ліку сына беларускага дыктатара Дзмітрыя Лукашэнкі.

У санкцыйны спіс ЕЗ патрапілі 17 фізічных і 11 юрыдычных асоб.

Пад штрафныя санкцыі ЕЗ падпаў, між іншым дзяржаўны авіяперавозчык "Белавія".

Акрамя таго, за незаконную перавозку і кантрабанду мігрантаў абмежаванні ўвялі супраць сірыйскай авіякампаніі Cham Wings. Для таго, каб увесці санкцыі за выкарыстанне мігрантаў, Еўразвязу ў лістападзе давялося змяніць санкцыйны рэжым, які тычыцца Беларусі.

Гэтыя санкцыі заключаюцца ў замарожванні ўсіх актываў на тэрыторыі ЕЗ. Еўрапейскім асобам і кампаніям забаронена даваць сродкі або рэсурсы тым, хто апынуўся ў спісе. Акрамя таго, фізічным асобам са штрафнога пераліку забаронена ўязджаць у краіны Еўразвязу. Абмежавальныя меры адразу ж увайшлі ў дзеянне.

Спіс:

Анатоль Лапо, старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта;

Ігар Кручкоў, начальнік асобнай службы актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага памежнага камітэта;

Канстанцін Моластаў, начальнік Гарадзенскай памежнай групы;

Павел Харчанка, начальнік Гарадзенскай памежнай групы;

Ігар Гутнік, начальнік Берасцейскай групы аховы;

Аляксандр Давідзюк, начальнік Лідскага памежнага атрада;

Максім Бутранец, начальнік Смаргонскага памежнага атрада;

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС;

Сяргей Епіхаў, суддзя Менскага раённага суда;

Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага Суда;

Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генпракуратуры;

Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага Суда;

Ігар Маршалаў, дырэктар ДФР КДК;

Андрэй Пракапук, намеснік дырэктара ДФР КДК;

Ганна Сакалоўская, суддзя калегіі Вярхоўнага Суда ў цывільных справах;

Марат Маркаў, старшыня праўлення ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» (тэлеканал АНТ);

Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Менска.

«Белавія»,

«Цэнтркурорт»,

«Аскартур»,

гатэль «Менск»,

гатэль «Планета»,

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў Дзяржаўнага памежнага камітэта,

Cham Wings Airlines (Сірыя),

візавы цэнтр VIP Grub (Турцыя),

«Гродна Азот»,

«Беларуснафта»,

«Гродна Хімвалакно»,

«Белшына».

Якія санкцыі Еўразвяз раней увёў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

Пасля непрызнаных Захадам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, Еўразвяз увёў чатыры пакеты персанальных санкцый у дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Тры з іх - летась, чацвёрты - у чэрвені сёлета. Паводле вынікаў чатырох пакетаў у санкцыйным спісе аказаліся 166 фізічных асоб, уключаючы самога Лукашэнку, а таксама 15 устаноў і прадпрыемстваў.

Акрамя таго, у чэрвені 2021 года Еўразвяз увёў эканамічныя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх - частковыя абмежаванні на імпарт з краіны калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках