19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі капітан судна аддаў загад выкінуць паліцыянтаў за борт

12
У Расеі капітан судна аддаў загад выкінуць паліцыянтаў за борт

Паводле закона каманда судна абавязана выконваць любы загад капітана.

У Архангельскай вобласці паўстане перад судом капітан расейскага судна, які загадаў выкінуць паліцыянтаў за борт. Пра гэта ў чацвер, 2 снежня, «Ленте.ру» паведаміла афіцыйная прадстаўніца міжрэгіянальнага ўпраўлення на транспарце Следчага камітэта Расеі (СКР) Алена Маркоўская.

Паводле версіі следства, у лістападзе пасля пяцімесячнага рэйса марское судна «Савена» стала на якар у порце Архангельска, каб выгрузіць абсталяванне. Капітан неадкладна накіраваўся ў адну з піцейных устаноў горада, дзе ўсю ноч ужываў спіртное. Калі раніцай ён вярнуўся і сустрэў супрацоўнікаў партовага кантролю, якія прыбылі для адміністрацыйнага разбору, у іх адбыўся канфлікт.

Мужчына падняў сігнал трывогі і аддаў маракам «загад выкінуць паліцыянтаў за борт». Разумеючы, што паводле закону каманда абавязаная выконваць любы загад капітана, супрацоўнікі праваахоўных органаў у тэрміновым парадку выклікалі на дапамогу супрацоўнікаў ФСБ.

Капітана затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу паводле артыкула 318 («Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады») КК РФ. Мужчына раскаяўся ў зробленым і прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме, патлумачыўшы свае дзеянні няпростым эмацыйным станам, выкліканым доўгім марскім падарожжам.

Крымінальная справа накіраваная ў суд для разгляду па сутнасці.

22 лістапада паведамлялася, што ў Саратаўскай вобласці на 38-гадовага капітана дызель-электрахода завялі справу за зліў з судна паліва на 104 тысячы рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках