20 красавiка 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla выпусціла квадрацыклы для дзяцей

1
Tesla выпусціла квадрацыклы для дзяцей

Дзіцячы квадрацыкл Cyberquad абыдзецца ў 1900 даляраў.

Tesla пачала продаж квадрацыкла для дзяцей Cyberquad. Транспартны сродак даступны ў інтэрнэт-краме кампаніі.

"Будзьце гатовыя да любых прыгод з цалкам электрычным Cyberquad", – гаворыцца ў апісанні тавару. Прадстаўнікі кампаніі адзначаюць, што дызайн дзіцячага транспартнага сродку натхнёны вонкавым выглядам электрычнага пікапа Cybertruck. Чатырохколавы квадрацыкл мае сталёвую раму, мяккае крэсла і рэгуляваную падвеску з заднім дыскавым тормазам.

Транспартны сродак таксама абсталяваны святладыёднымі фарамі. Cyberquad мае запас ходу да 15 міль (амаль 24 кіламетры), яго забяспечвае літый-іонны акумулятар. Максімальная хуткасць квадрацыкла складае амаль 16 кіламетраў за гадзіну. Кошт машыны ад кампаніі Ілана Маска складае 1900 даляраў ці амаль 135 тысяч рублёў.

У апісанні мадэлі гаворыцца, што прылада прызначаная для дзяцей ва ўзросце ад васьмі гадоў і старэй. Пры куплі Cyberquad у пачатку снежня Tesla абяцае даставіць транспартны сродак на працягу двух-чатырох тыдняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках