16 красавiка 2024, aўторак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты будуць узрастаць да 10% ВУП: як удараць па рэжыму новыя санкцыі ЕЗ

4
Страты будуць узрастаць да 10% ВУП: як удараць па рэжыму новыя санкцыі ЕЗ

Экспарт страціць больш за $800 мільёнаў за год.

Пяты пакет санкцый ЕЗ супраць 17 беларускіх чыноўнікаў і 11 арганізацый апублікаваны 2 снежня. Санкцыі набылі моц.

Euroradio.fm расказвае, у чым іх сутнасць і наколькі Беларусь пацярпіць. Яшчэ ўзгадваем, якія пакеты ўжо назбіраў рэжым.

ЕЗ замарожвае актывы

Актывы кампаній, якія трапілі пад санкцыі, замарожваюцца ў ЕЗ. Грамадзянам і кампаніям Еўразвязу забаронена даваць сродкі ў іх распараджэнне. Для санкцыйных фізічных асоб дадаткова дзейнічае забарона на наведванне ЕЗ у тым ліку транзітам.

ЕЗ пакараў тых, хто мае дачыненне да міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і яе еўрапейскіх суседзяў. Таксама ў санкцыйным спісе тыя, хто падтрымліваў антыдэмакратычную палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

У «чорным спіс» трапілі важныя для Беларусі кампаніі: «Белавія», «Гродна Азот» і яго філіял «Завод Хімвалакно», «Беларуснафта», «Белшына». Таксама ўключаны ў блэкліст турфірма «Цэнтркурорт», турагенцтва «Аскартур», гатэль «Менск», гатэль «Планета».

Калі ў «Белавія» і так вялікія праблемы і супрацоўнічаць у Еўропе з ёю адмаўляюцца, то для іншых прадпрыемстваў санкцыі ЕЗ стануць сур'ёзным ударам.

Палова экспарту азоту выпадае

Усяго ў 2020 годзе Беларусь прадала азотных угнаенняў на $181 млн. Больш за палову гэтай сумы прынёс рынак ЕЗ. Цяпер для прадукцыі «Гродна Азота» і «Завода Хімвалакно» давядзецца шукаць іншых пакупнікоў.

Самым буйным рынкам збыту летась была Францыя (27,8%). За ёй Украіна (24%), Нідэрланды (8, 6%), Літва (7, 7%) і Вялікабрытанія (7, 4%).

Беларуская нафта прадавалася толькі ў Еўропу

Санкцыйная «Беларуснафта» сярод іншага займаецца здабычай і рэалізацыяй нафты. У Беларусі здабываецца 1,6 - 1,7 млн тон нафты ў год. Паводле звестак Белстата, усе аб'ёмы ў апошнія гады прадаваліся ў Нямеччыну. У 2020 годзе Беларусь экспартавала нафты ў Нямеччыну на $343,1 млн. Аднак у мінулым годзе 500 тысяч тон нафты Беларусь пакінула ў сябе. Магчыма, праз канфлікт з Расеяй у пачатку года.

У 2019 годзе, калі была прададзеная ўся нафта, з Нямеччыны прыйшло $726,7 млн. Падобна, зараз гэтыя даходы выпадаюць. Магчыма, Беларусь замесціць сваімі рэсурсамі частку паставак расейскай нафты.

Выходзіць, толькі санкцыі на «Гродна азот» і «Беларуснафту» будуць каштаваць больш за $800 млн.

«Белшына» нарасціць страты?

У «Белшыны» ў далёкім замежжы восем прадстаўніцтваў. З іх два ў ЕЗ: у Літве і ў Балгарыі. Прычым Балгарскае прадстаўніцтва адказвае таксама за працу на тэрыторыі Грэцыі і Македоніі. Цяпер гэтыя актывы павінны быць замарожаны.

«Белшына» скончыла 2020 год з чыстай стратай 191,65 млн рублёў. Цяпер прадпрыемства яшчэ і страціць частку экспартнага рынку.

Старыя санкцыі ўдараць у новым годзе

З улікам папярэдніх санкцыйных пакетаў у дачыненні да Беларусі, абмежавальныя меры ЕЗ зараз распаўсюджваюцца на 183 фізічных і 26 юрыдычных асоб.

Тры пакеты санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў, прадстаўнікоў цэнтрвыбаркама, суддзяў і некаторых фірм ЕЗ прыняў у 2020 годзе. Пакеты закранулі 88 чалавек. Ім забаронены ўезд у краіны Еўразвязу, а іх актывы ў ЕЗ замарожаныя.

З кампаній пад удар трапілі «Белтэхэкспарт», Менскі завод колавых цягачоў, Dana holdings, «Сінезіс», 140-ы рамонтны завод (абароннае прадпрыемства) і Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

У чэрвені 2021 года ЕЗ увёў чацвёрты пакет санкцый. Чорны спіс папоўніўся на 78 фізічных і 8 юрыдычных асоб. Між іншым, пад санкцыі трапілі БелАЗ, МАЗ і «Новая нафтавая кампанія».

Таксама былі ўведзены санкцыі супраць цэлых сектараў эканомікі: калійная галіна, нафтаперапрацоўка, тытунёвы бізнэс, гандаль зброяй, фінансавы сектар.

Санкцыі яшчэ не набылі моц у поўнай меры, бо яны не датычацца бягучых кантрактаў. Чакаецца, што мацней яны ўдараць па беларускай эканоміцы налета.

- ...патэнцыйныя страты ад іх складаюць амаль 6% ВУП на працягу 2-3 кварталаў пасля іх актывацыі.

Пасля, за кошт галіновых узаемасувязяў і абмежаванняў у выкарыстанні абменнага курсу для згладжвання іх эфекту, страты будуць узрастаць аж да 10% ВУП, - ацэньваюць шкоду ад чацвёртага пакета даследчыкі BEROC.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках