18 красавiка 2024, Чацвер, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Люблінскі трыкутнік: Польшча, Літва і Украіна абмеркавалі сітуацыю на мяжы з Беларуссю

3
Люблінскі трыкутнік: Польшча, Літва і Украіна абмеркавалі сітуацыю на мяжы з Беларуссю

Прэзідэнты трох краін выступілі з сумеснай заявай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзялі ўдзел у перамовах «Люблінскага трыкутніка» ў фармаце відэаканферэнцыі. Пра гэта 2 снежня паведамляе прэс - служба Офіса прэзідэнта Украіны.

Зяленскі назваў перамовы сімвалічнымі ў сувязі з тым, што яны адбыліся ў дні, калі адзначаецца 30-годдзе прызнання Польшчай і Літвой незалежнасці Украіны.

«Тое, што менавіта Польшча і Літва прызналі нашу незалежнасць аднымі з першых, - не выпадковасць. Сёння, калі Расея часова акупавала частку нашай тэрыторыі - паўвостраў Крым - і калі ў нас складаная сітуацыя, вайна на ўсходзе нашай дзяржавы, вы таксама першымі падтрымліваеце Украіну», - сказаў ён.

У час перагавораў прэзідэнты станоўча адзначылі дзейнасць трохбаковых механізмаў супрацоўніцтва, між іншым, агульную літоўска-польска-ўкраінскую брыгаду («ЛітПолУкрбрыг»).

«Адбыўся абмен ацэнкамі сітуацыі на мяжы з Беларуссю. Прэзідэнты былі аднадушныя што да гібрыднага і штучнага характару міграцыйнага крызісу, які патрабуе рашучага і скаардынаванага адказу», - гаворыцца ў паведамленні.

Зяленскі паінфармаваў Наўседу і Дуду аб сітуацыі з бяспекай што да Украіны з улікам канцэнтрацыі расейскіх войскаў непадалёк ад украінскай мяжы.

Паводле вынікаў перамоў прэзідэнты адобрылі сумесную заяву, у якой заклікалі міжнародную супольнасць узмацніць санкцыі супраць РФ у сувязі з яе працяглай агрэсіяй супраць Украіны, а Крэмль - да дээскалацыі сітуацыі шляхам адводу сваіх войскаў ад мяжы Украіны і з яе часова акупаваных тэрыторый.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках