Страйкам «Беларуськалію» аб новых санкцыях: Страйку быць!
7- 2.12.2021, 21:09
- 27,100
Гандляваць каліем ужо не атрымаецца.
Сёння Вялікабрытанія, ЗША, Канада і ЕЗ апублікавалі сумесную заяву аб увядзенні новых санкцый, у якіх, апроч рознага роду прапагандонаў і прыхлябальнікаў рэжыму, ёсць ААТ «Беларуськалій», піша стачкам прадпрыемства.
Замарожванне актываў ААТ «Беларуськалій», аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў, будзе нацэленае на асноўную крыніцу даходаў і замежнай валюты для рэжыму Лукашэнкі.
Усё, паважаныя «былыя» калегі! Ілюзій больш не засталося - гандляваць каліем ужо не атрымаецца!
Годзе верыць Ваньку і яго сябрукам, плана ў іх няма, як і будучыні.
Аматары паглядзець і пакаментаваць, запасіцеся папкорнам, будзе вельмі весела. А актыўным людзям варыянт адзін - адмовіцца ад працы і любога фінансавання рэжыму, будзь то ЖКГ-паслугі, або акцызныя тавары.
Думайце сваёй галавой, прымайце дакладныя рашэнні.