28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага — беларусам: Еўропа на вашым баку

6
Дэпутат Бундэстага — беларусам: Еўропа на вашым баку
РОБІН ВАГЕНЭР
ФОТА:DIE GRÜNEN IM BUNDESTAG, KAMINSKI

Захад павінен выкарыстоўваць супраць беларускага рэжыму прынцыпы міжнароднага права і суды.

Як новы ўрад Нямеччыны бачыць сітуацыю ў Беларусі? Ці зменіцца замежная палітыка афіцыйнага Бэрліна? Ці гатовая Еўропа рэагаваць на новыя выклікі, якія ствараюцца дыктатарскімі рэжымамі?

Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з дэпутатам Бундэстага ад партыі “Унія 90/Зялёныя” Робінам Вагнэрам.

- Найперш хацелася вам падзякаваць за падтрымку беларускіх палітвязняў. Вельмі прыемна было ўбачыць у Twitter фатаграфіі дэпутатаў ад партыі "зялёныя" ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Чаму вы надумалі правесці такую акцыю?

- Мы цвёрда падтрымліваем мужны народ Беларусі, які нястомна змагаецца за дэмакратыю і вяршэнства закона ў сваёй краіне, за што асабіста плаціць надзвычай высокую цану. Мы выказваем нашу глыбокую падзяку, нашу павагу і нашу салідарнасць. Стаць “хросным бацькам” аднаго са шматлікіх палітычных зняволеных у Беларусі — гэта вельмі блізкае нашаму сэрцу пытанне для мяне і шматлікіх іншых калег у парламенце Нямеччыны.

Мы маем справу з апошняй дыктатурай у Еўропе. Вельмі сумна бачыць такую сітуацыю на нашым кантыненце. Гісторыі, якія мы чуем, сапраўды трывожаць. Палітыка - гэта не толькі развязанне вялікіх праблем, гаворка ідзе аб рэальных людзях. Пастановы, якія мы прымаем, уплываюць на іх жыццё.

Такія партнёрскія праграмы маюць для мяне менавіта гэты аспект. Гэта адзін са спосабаў зрабіць дабро людзям, паказаць свету, што ёсць палітычныя вязні. Мы не можам дазволіць беларускім уладам здымаць людзей з палітычнай сцэны толькі на той падставе, што яны выступаюць супраць рэжыму. Гэта рэальныя людзі са сваім меркаваннем. Вось чаму нам трэба паказаць нашу падтрымку на асабістым узроўні. Больш за тое, гэта не толькі для таго, каб проста паказаць палітычных зняволеных, але і для таго, каб прадэманстраваць, што свет бачыць і думае пра іх і іх сем'і.

- Апошнім часам у Нямеччыне ўсё часцей гавораць пра Беларусь. Адная з прычын - міграцыйны крызіс на мяжы з Еўразвязам. Як гэтая сітуацыя паўплывала на нямецкі палітыкум і простых немцаў? Ці змянілася стаўленне да Лукашэнкі і ягонай дыктатуры?

- Па-першае, я б не стаў казаць пра міграцыйны крызіс асобна, таму што гэта крызіс рэжыму ў Беларусі. Гэтая дыктатура выкарыстоўвае людзей у сваіх палітычных мэтах. Рэжым проста хоча пазбавіцца ад санкцый.

Крызіс на мяжы быў выкліканы не мігрантамі, а дыктатурай у Беларусі, мы дакладна на гэта арыентуемся. Прывезці гэтых людзей у Беларусь з фальшывімі абяцаннямі, каб выкарыстаць іх у палітычным парадку дня, - гэта была пастанова Лукашэнкі. Сітуацыя яшчэ раз паказвае, што ён не клапоціцца пра правы чалавека ні на секунду.

Вось чаму мы павінны дапамагаць людзям і разглядаць шырэйшыя палітычныя аспекты праблемы. Пад пагрозай жыцці людзей на мяжы. Гуманітарныя арганізацыі павінны неадкладна атрымаць доступ да тых, хто мае патрэбу - па абодва бакі мяжы. Занадта шмат ужо загінула.

Акрамя таго, нас не можа ашукаць сама гэтая сітуацыі. Мы не толькі засяроджваемся на тым, што адбываецца там, мы бачым рэпрэсіі, якія адбываюцца ў дачыненні да палітычных актывістаў у Беларусі.

- Якія інструменты ўздзеяння на беларускага дыктатара вы бачыце?

- ЕЗ ужо ўвёў некаторыя абмежавальныя захады. Усяго два тыдні таму пяты пакет санкцый быў прыняты супраць 17 фізічных і 11 юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам. Я думаю, што гэта важны крок уперад, але, магчыма, не апошні.

- Прадстаўніца вашай партыі, спадарыня Анналена Бербок, заняла пасаду кіраўніка МЗС Нямеччыны. Калі сачыць за беларускімі і ўкраінскімі медыямі, то з ёй звязваюць вельмі шмат надзей. Расейскія медыя наадварот яе дэманізуюць. Гэта звязана з яе прынцыповай пазіцыяй у дачыненні да дыктатур Пуціна і Лукашэнкі. Ці чакаць нейкіх змен у замежнай палітыцы Нямеччыны ў новым урадзе?

- У нас ёсць выразны компас у замежнай палітыцы ў дачыненні да Расеі і іншых урадаў свету. Мы жадаем навязаць замежную палітыку, заснаваную на каштоўнасцях. Дыялог важны, але ён не можа быць без мэты.

Вось чаму мы падтрымліваем дэмакратычныя грамадзянскія супольнасці ў іншых краінах. Таму мы працягнем развязваць праблемы і будзем вельмі ясныя.

- Сёння перад дэмакратычным светам стаіць вельмі шмат выклікаў. Кітайская дыктатура, дыктатуры Пуціна, Лукашэнкі. Доўгі час еўрапейскіх палітыкаў папракалі за так званы "realpolitik". Ці бачыце вы перадумовы для таго, каб Захад перайшоў да больш каштоўнаснай палітыкі і пачаў больш жорстка адказваць дыктатарскім рэжымам?

- Гэтыя каштоўнасці патрэбны нам, каб мець добры падыход у палітыцы. Калі мы жадаем уплываць на свет, мы павінны ўбачыць рэальнасць, якая існуе ў некаторых краінах. Неабходна звяртацца да фактаў і выкарыстоўваць інструменты ў галінах, каб мець рэальную і сумленную размову. Свет павінен рэгулявацца з дапамогай слова, а не гвалтам, таму мы хочам дамагчыся гэтага праз дыпламатычных стасункаў. Нам патрэбная камунікацыя каштоўнасцяў, каб рабіць моцныя пасланні разам з іншымі інструментамі.

- Хацелася б спытаць вас як юрыста. Ці бачыце вы перспектывы ў пераследзе людзей, адказных за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі. Ці бачыце вы магчымасць распачаць судовы працэс супраць Лукашэнкі асабіста?

- У нас павінны быць сур'ёзныя магчымасці выкарыстання міжнароднага крымінальнага права да людзей, якія чыняць такія злачынствы. Пакуль існуе гэты рэжым, у нас павіны быць моцныя нормы міжнароднага права і суды, мы павінны іх выкарыстоўваць.

- У вас ёсць магчымасць праз наш сайт звярнуцца да беларусаў, якія ўжо амаль паўтара года змагаюцца за сваю свабоду. Што б вы ім сказалі?

- Мяне ўражваюць беларускія дэмакратычныя актывісты не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, Літве і іншых краінах. Мяне глыбока кранае тое, што вы ўсё робіце для дэмакратыі і свабоды. Мы дакладна на вашым баку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках