19 красавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для рэжыму Лукашэнкі закрываюцца ўсе пралазы

11
Для рэжыму Лукашэнкі закрываюцца ўсе пралазы
ДЗМІТРЫЙ БАЛКУНЕЦ
ФОТА: DELFI

Наймацнейшы пакет санкцый - амерыканскі.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец у студыі «Белсата» выказаўся наконт санкцый, якія 2 снежня ўвялі супраць уладаў Беларусі Еўразвязы, Вялікабрытанія, ЗША і Канада. На думку палітолага, новыя санкцыі - гэта рашучы крок, які, бясспрэчна, узмоцніць ціск на рэжым Лукашэнкі. Наймацнейшым жа ён назваў амерыканскі пакет.

«Таму што ён вельмі выразна структураваны і прадуманы - туды патрапіла і «Беларуская калійная кампанія». Раней былі нейкія «пралазы», дык вось яны закрываюць гэтыя «пралазы», - кажа Дзмітрый Балкунец.

З'яўленне ў санкцыйным спісе «Беларускай калійнай кампаніі» ўважае за важнае, бо – «гэта 6% бюджэту краіны».

«Вядома, калі б усе ключавыя галіны былі закрытыя адначасова, сінхронна, то ніякія б і санкцыі не спатрэбіліся б у такіх доўгіх пакетах. Каб была, напрыклад, перакрытая дарога, перакрыты транзіт на адзін тыдзень - Лукашэнка сам бы пайшоў на ўсе перамовы і саступкі», - мяркуе палітолаг.

Ён кажа, што заходнія партнёры імкнуцца прымусіць афіцыйны Менск зрабіць крокі насустрач. У мемарандуме, апублікаваным перад увядзеннем санкцый, былі выстаўлены патрабаванні: вызваленне палітычных зняволеных і новыя выбары пад міжнародным наглядам.

«Але Лукашэнка не хоча гэтага ўсяго рабіць, ён працягвае разбураць эканоміку. Хачу падкрэсліць: не заходнія санкцыі руйнуюць эканоміку - Лукашэнка сваімі дзеяннямі свядома разбурае эканоміку», - упэўнены Дзмітрый Балкунец.

Гаворачы аб еўрапейскіх санкцыях, Дзмітрый Балкунец заўважае, што беларускія ўлады маглі абыходзіць іх праз розныя фірмы-пракладкі.

«Калі паглядзім на гандаль Беларусі з еўрапейскімі краінамі за апошнія 12 месяцаў, дык экспарт з Беларусі павялічыўся ўдвая. Вядома, не дзякуючы санкцыям, якія прымалі раней, а дзякуючы кан'юнктуры, асабліва ў нафтапрадуктах.

І вось калі б сёння быў перакрыты транзіт нафтапрадуктаў і адпраўка іх на экспарт у краіны ЕЗ і ва Украіну, дык гэта, напэўна, паўплывала б на фінансавую ўстойлівасць рэжыму», - мяркуе аналітык.

Дзмітрый Балкунец выказаў таксама меркаванне, што «Белавія», якая трапіла ў санкцыйны спіс, не зможа цяпер лятаць нават у Турцыю і Егіпет.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках