28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз санкцыі ЗША рэжым не зможа пазычыць нават унутры Беларусі

26
Праз санкцыі ЗША рэжым не зможа пазычыць нават унутры Беларусі

Нечаканыя наступствы сектаральных санкцый супраць беларускай дзяржаўнай запазычанасці.

Учора ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускага рэжыму: у спісе 20 асоб, 12 арганізацый і тры лятучыя сродкі (гелікаптэр і два самалёты). Нягледзячы на тое, што санкцыі, як правіла, абмяжоўваюць замежныя аперацыі, учорашнія санкцыі паўплываюць і на тое, што афіцыйная Беларусь не зможа браць грошы ў пазыку нават унутры краіны, піша РБК.

Адным з ключавых элементаў сталі сектаральныя санкцыі супраць беларускай дзяржаўнай запазычанасці: санкцыйнае падраздзяленне Мінфіна ЗША OFAC забараніла амерыканскім грамадзянам і арганізацыям даваць новыя пазыкі Міністэрству фінансаў і Банку развіцця (належыць ураду) або купляць новыя аблігацыі абедзвюх дзяржарганізацый тэрмінам больш як на 90 дзён. Гэтыя абмежаванні распаўсюджваюцца на крэдыты і аблігацыі ва ўсялякай валюце.

Мінфін Беларусі яшчэ з чэрвеня 2020 года не выходзіць на замежны рынак: заходнія пазыковыя рынкі для рэспублікі закрыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў жніўня мінулага года. На ўнутраным даўгавым рынку нерэзідэнтаў амаль няма.

Аднак новыя санкцыі ЗША ўсё адно істотна паўплываюць на беларускія дзяржаўныя запазычанні. Мінфін краіны, хутчэй за ўсё, пазбавіцца магчымасці залучаць даляры на ўнутраным рынку, бо амерыканскія банкі-карэспандэнты павінны будуць спыніць абслугоўванне гэтых транзакцый, растлумачыў РБК былы старэйшы дарадца OFAC Браян О’Тул.

Мінфін нават унутраную пазыку выпускае ў асноўным у замежных валютах. Паводле звестак Мінфіна Беларусі, цяпер у далярах ЗША намінаваныя выпускі ўнутраных дзяржаўных аблігацый на $2,64 млрд., або блізу 60 адсоткаў усёй ўнутранай запазычанасці. У Банка развіцця ў абарачэнні знаходзяцца даляравыя аблігацыі яшчэ на $115 млн, вынікае з яго матэрыялаў. Апошні на сёння даляравы выпуск аблігацый Мінфіна быў размешчаны ў канцы верасня на $17,4 млн.

Размяшчэнне, пагашэнне і выплата даходу за дзяржаўныя каштоўныя паперы ажыццяўляюцца ў валюце наміналу, указвае беларускі Мінфін. Кожны электронны даляравы плацёж у свеце праходзіць праз амерыканскі банк-карэспандэнт. "Улічваючы, што амерыканцам забараняюцца ўсе аперацыі з новай пазыкай беларускага Мінфіна, я думаю, што клірынг пазыковых транзакцый таксама будзе забаронены", — сказаў РБК О'Тул.

Забараняюцца "ўсе транзакцыі з новай пазыкай тэрмінам больш за 90 дзён, выпушчанымі 2 снежня 2021 года або пасля, уключаючы фінансаванне і іншыя аперацыі", гаворыцца ў дырэктыве, апублікаванай OFAC.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках