28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігранты пайшлі на прарыў беларуска-польскай мяжы пад Чарэмшай

3
Мігранты пайшлі на прарыў беларуска-польскай мяжы пад Чарэмшай

Нелегалам з беларускага боку дапамагалі спецслужбы.

Паліцыя паказала, што ўначы рабілі беларускія сілавікі.

У якіх умовах польскім сілавікам давялося ахоўваць мяжу з Беларуссю, паказвае апошні запіс, які ў пятніцу апублікавала падляшская паліцыя.

Відэа знята ў раёне Чарэмшы, паведамляе tvp.info.

«Вечарам паліцыянты, якія спынілі спробу перасячэння мяжы паміж Апакай і Волькай Тэрэхоўскай, былі аслепленыя беларускімі афіцэрамі страбаскопамі і лазерамі», - паведамілі ў паліцыі, апублікаваўшы 22-секундны фільм.

Як паведаміў прэс-сакратар падляшскай паліцыі Томаш Крупа, умяшанне адбылося а 19 гадзіне ў сувязі са спробай перасячэння мяжы ў камуне Чарэмша. У акцыі ўзялі ўдзел блізу 80 паліцыянтаў, а таксама жаўнеры і памежнікі.

Апошнія звесткі аб незаконным пераходзе польска-беларускай мяжы паказваюць на 58 спроб. Вынесеныя пастановы аб выправаджэнні з тэрыторыі Польшчы 16 чалавек.

У лістападзе памежная служба Польшчы зафіксавала агулам амаль 9 000 спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках