28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тяжело седому пацану»: як санкцыі сапсавалі Гуцэрыеву свята

7
«Тяжело седому пацану»: як санкцыі сапсавалі Гуцэрыеву свята
МІХАІЛ ГУЦЭРЫЕЎ
ФОТА: ТАСС

ЗША паднеслі сябру Лукашэнку непрыемны сюрпрыз.

Пад санкцыі ЗША, якія ўвайшлі ў дзеянне 2 снежня, патрапіла і кампанія расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева - сябра Лукашэнкі.

Гуцэрыеў паспеў перадаць кантроль над «Слаўкаліем» свайму брату, але ад новых амерыканскіх санкцый кампанію гэта ўсё адно не выратавала. На будаўніцтве ў Беларусі Нежынскага горна-узбагачальнага камбіната можна паставіць крыж.

Варта адзначыць, што санкцыі ЗША супалі са святочным для Гуцэрыева днём. У алігарха даволі цікавае хобі - ён паэт-песеннік. Гуцэрыеў ужо шмат гадоў піша песні па меншай меры для паловы расейскіх поп-артыстаў і шансанье. «Тяжело седому пацану» - гэта песня ў жанры расейскага шансону на словы расейскага алігарха.

Учора ў Расеі адбылася нацыянальная музычная прэмія «Вікторыя», якую арганізуе алігарх. У намінацыі «Паэт года» ўзнагарода зноў дасталася яму. Аднак Гуцэрыеў, які трапіў пад санкцыі, як піша «Собеседник», у канцэртнай зале не з'явіўся.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках