19 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які адказ рыхтуе NАТО Крамлю

2
Які адказ рыхтуе NАТО Крамлю

Вайсковыя сродкі стрымлівання агрэсіі Расеі - не адзіныя.

Расея заплаціць высокую плату ў выпадку новай агрэсіі супраць Украіны, а Кіеў ужо цяпер можа разлічваць на падтрымку з боку NATO ў выпадку нападу, піша "Еўрапейская праўда".

Такія заявы прагучалі пасля міністэрскай сустрэчы Паўночнаатлантычнага альянсу ў Рызе.

Галоўнай тэмай для перамоў міністраў было ўкраінскае пытанне. А менавіта расейскія вайсковыя манеўры, у якіх заходняя выведка бачыць падрыхтоўку да новага этапу расейскай агрэсіі.

Украіна пакуль не з'яўляецца чальцом NATO, але па выніках сустрэчы ў Рызе ў NATO выразна заявілі, што, нягледзячы на гэта, не збіраюцца пакідаць свайго ключавога партнёра сам-насам з расейскімі войскамі.

У NATO прызнаюцца, што Масква ігнаруе іх заклікі да размоў. Таму NATO актыўна працуе над вайсковым кампанентам і ўмацаваннем сваёй абароны.

Асноўныя намаганні сканцэнтраваны на ўсходнім флангу, дзе, акрамя Расеі, цяпер яшчэ абвастрылася сітуацыя з Беларуссю.

Падчас рыжскай сустрэчы генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнбэрг заявіў аб гатоўнасці NATO хутка адправіць у Латвію да 40 тысяч вайскоўцаў, у выпадку неабходнасці.

Таксама ён заявіў, што NATO будзе актыўна спрыяць стварэнню ваенных магчымасцяў для Украіны і Грузіі, якія забяспечаць ім магчымасць абараняць сябе. І заклікаў краіны-сябры да актыўнага двухбаковага абароннага супрацоўніцтва з Кіевам.

Яшчэ адна ідэя, якая дыскутуецца, але пакуль не зацверджаная - накіраваць ва Украіну вайсковы кантынгент з асобных дзяржаў-чальцоў Альянсу. Прычым для стрымлівання магчымай агрэсіі РФ не трэба будзе нават накіроўваць іх на Данбас - дастаткова, каб вайскоўцы былі размешчаныя дзесьці не вельмі далёка ад мяжы.

І тады напад РФ на месца іх раскватаравання азначаў бы напад на вайскоўцаў гэтай NATOўскай дзяржавы, а не толькі на ўкраінскае войска.

Зрэшты, вайсковыя сродкі стрымлівання агрэсіі Расеі - не адзіныя, да якіх можа звярнуцца Альянс. У NATO ўзгаднілі шлях, згодна з якім санкцыі не будуць мець патрэбу ў аднагалосным ухваленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках