20 красавiка 2024, Субота, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі топ-палітыкі сабраліся для перамоваў аб новым канцлеры

У Аўстрыі топ-палітыкі сабраліся для перамоваў аб новым канцлеры

Аналітыкі мяркуюць, што цяперашні ўрад не пратрымаецца да канца тэрміна.

Топ-палітыкі кіроўнай Аўстрыйскай народнай партыі раніцай 3 снежня праводзяць сустрэчу, на якой павінны дасягнуць дамоўленасці наконт новага лідара для партыі і краіны - пасля пастановы Себасцьяна Курца сыходзіць з палітыкі.

Пра гэта паведамляе reuters.

Нагадаем, 2 снежня Себасцьян Курц, які амаль два месяцы таму пакінуў пасаду канцлера праз карупцыйнае расследаванне супраць яго, заявіў, што сыходзіць з пасады лідара партыі і ўвогуле з палітыкі. Гэтая пастанова, здаецца, стала нечаканасцю аднапартыйцаў.

Следам за ім аб адстаўцы заявіў міністр фінансаў Гернат Блюмель, блізкі хаўруснік Курца, які таксама апынуўся пад расследаваннем паводле падазрэнняў у карупцыі.

Дзейны канцлер Аляксандр Шаленберг - былы кіраўнік МЗС, які змяніў Курца на гэтай пасадзе, - таксама заявіў, што сыдзе ў адстаўку, як толькі партыя пагодзіцца з прызначэннем наступнага лідара замест Себасцьяна Курца.

Сустрэча топ-палітыкаў партыі пачалася а 9-й раніцы, заява для медыяў па яе выніках плануецца блізу поўдня.

З таго часу, як Себасцьян Курц патрапіў пад расследаванне, большасць сацапытанняў сведчаць, што ягоная партыя істотна скараціла адрыў ад галоўных канкурэнтаў - сацыял-дэмакратаў, якіх раней апярэджвала, і цяпер у іх амаль аднолькавы ўзровень падтрымкі.

Магчымым пераемнікам Курца медыі называюць міністра ўнутраных спраў Карла Нехамера. Мяркуецца, што ні Аўстрыйская народная партыя, ні «Зялёныя» не зацікаўленыя ў датэрміновых выбарах - на якіх чакана атрымаюць менш месцаў. Аднак напружанасць паміж партнёрамі дасягнула такога ўзроўню, што большасць палітычных аналітыкаў не вераць, што гэты ўрад пратрымаецца да канца тэрміна дзейнага парламента ў 2023 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках