28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Даўлатава

9
Як у Даўлатава
МАРЫЯ ЗАХАРОВА

Чаму ў МЗС РФ не разумеюць ангельскую.

У Стакгольме, падчас прэс-канферэнцыі кіраўніка МЗС РФ Лаўрова, прадстаўніца МЗС Захарава спрабавала прымусіць журналістку грузінскага канала «Руставі» Тамару Ніцубідзэ размаўляць з Лаўровым на расейскай мове.

Журналістка пачала задаваць пытанне на ангельскай, Захарава спрабавала яе перапыніць, пераканаць перайсці на расейскую, але яе праігнаравалі. Пытанне было зададзенае на ангельскай.

Узгадваецца фрагмент з кнігі Сяргея Даўлатава «Іншаземка»:

«Наш раён цягнецца ад чыгуначнага палатна да сінагогі. Крыху паўночней - Мідоў-возера, паўднёвей - Квінс-бульвар. А мы - пасярэдзіне.

108-я вуліца - наша цэнтральная магістраль.

У нас ёсць расейскія крамы, дзіцячыя садкі, фотаатэлье і цырульні. Ёсць расейскае бюро падарожжаў. Ёсць расейскія адвакаты, пісьменнікі, лекары і прадаўцы нерухомасці. Ёсць расейскія гангстэры, вар'яты і прастытуткі. Ёсць нават расейскі сляпы музыка.

Мясцовых жыхароў у нас уважаюць за нешта накшталт замежнікаў. Калі мы чуем ангельскую мову, то насцярожваемся. У такіх выпадках мы пераканаўча просім:

- Гаварыце па-расейску!

У выніку асобныя мясцовыя жыхары загаварылі па-нашаму. Кітаец з закусачнай вітае мяне:

- Добрай раніцы, Салжэніцын!

(У яго атрымліваецца - «Салазенісу».)»

Вас, Захарава, Радзіма вучыла ангельскай, каб вы ўмелі на міжнародных форумах лёгка на яе пераходзіць з расейскай, калі гэта неабходна. З Грузіяй стасункі дрэнныя, дзякуючы вам - Пуціну, Лаўрову і прыслузе. Таму, задалі пытанне па-ангельску - не вылузвайцеся, ДБ. Адкажыце без заўваг да мовы. Выразна. Па тэме. Пакажыце навык валодання чужаземным прыслоўем. Перакладзіце сваё слоўнае смецце на мову Дзікенса.

Telegram-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках