24 красавiка 2024, Серада, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі малаказавод спыніў вытворчасць тварагу

14
Віцебскі малаказавод спыніў вытворчасць тварагу

Прычына - адсутнасць сыравіны.

Віцебскі малаказавод ААТ «Малако» зняў з вытворчасці тварог. Аб гэтым карэспандэнту «Белсата» паведамілі прадстаўнікі завода.

Прычыны такіх захадаў - адсутнасць сыравіны.

Як раней паведамляў «Белсат», у віцебскай краме «Гіпа» ўжо тры тыдні немагчыма набыць прадукцыю мясцовага ААТ «Малако».

У адказ на запыт, чаму так адбываецца, прадстаўніца «Гіпа» напісала, што сітуацыя склалася так праз «дэфіцыт сыравіны на ўнутраным рынку і, як следства, аптымізацыю з боку вытворцы паставак малочнай прадукцыі ў гандлёвыя аб'екты сеткі «Гіпа».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках